Вясна наступае імклівымі тэмпамі. Лёд паступова пачынае здаваць пазіцыі «спячай» расліннасці, снегавое покрыва з плавіцца пад сонцам, што ўсё часцей прабіваецца скрозь хмары. З сыходам зімы нас чакаюць добрыя выпрабаванні, да якіх трэба быць гатовым.

Вясна наступае імклівымі тэмпамі. Лёд паступова пачынае здаваць пазіцыі «спячай» расліннасці, снегавое покрыва з плавіцца пад сонцам, што ўсё часцей прабіваецца скрозь хмары. З сыходам зімы нас чакаюць добрыя выпрабаванні, да якіх трэба быць гатовым.
Правільныя дзеянні напярэдадні - гэта добры залог таго, што павадак прычыніць мінімальную шкоду вашаму дому і маёмасці. Хто ведае, можа ён наогул адступіць пры выглядзе адказнага гаспадара.

Як падрыхтавацца да паводкі і пропуску талых вод: 

  • паглядзіце і вызначце, дзе можа з'явіцца вада і па якім напрамку яна можа пайсці;
  • тэрыторыю дома ачысціце ад снегу і лёду. Лёд, які замінае праходзіць вадзе, – разбіць;
  • ачысціце дрэнажныя і сцёкавыя канаўкі ад смецця, галінак, лёду, назапашаных за зіму;
  • пры неабходнасці збудуйце з падручных матэрыялаў найпрасцейшыя перашкоды для вады;
  • прыбярыце з падворка рэчы, якія могуць пацярпець ад вады;
  • у памяшканнях, што затапляюцца, не карыстайцеся электрапрыборамі, не ўключайце асвятленне.

 Што рабіць, калі дом трапляе ў зону падтаплення павадкавымі альбо талавымі водамі? 

  • перанясіце каштоўныя і патрэбныя рэчы на гарышча або верхнія паверхі;
  • падрыхтуйцеся да эвакуацыі: збярыце «трывожны» чамаданчык – вазьміце з сабой грошы, дакументы, а таксама неабходнае адзенне, прадукты харчавання, лекі;
  • пры неабходнасці прадугледзець вываз хатніх жывёл з зоны затаплення;
  • аказаць пры магчымасці дапамогу састарэлым, суседзям.

Няхай ваша вясна будзе з багаццем сонца і бяспекі.