13 жніўня, Лепель /Улас. інф./ У Лепелі сумесна прайшлі пасяджэнне міжведамасна-экспертна-каардынацыйнага Савета райвыканкама па турызму і семінар «Як ператварыць Лепельскі раён у паспяховую турыстычную дэстынацыю», арганізаваныя райвыканкамам і Беларускім грамадскім аб’яднаннем «Адпачынак у вёсцы». Дэстынацыя – геаграфічнае месца, якое выбірае турыст з мэтай паездкі; тэрыторыя з усемагчымымі выгодамі, сродкамі абслугоўвання і паслугамі для забеспячэння ўсемагчымых патрэб турыстаў; месца наведвання, якое прываблівае сваімі спецыфічнымі прыроднымі і рэкрэацыйнымі рэсурсамі, славутасцямі, гістарычнай і культурнай спадчынай. Цяпер зразумела: усё гэта павінна быць, каб турысты паехалі да нас. Але як гэтага дасягнуць?

Вядома – прыцягнуць да дзейнасці не толькі адказных асоб, але і грамадскасць. Менавіта гэта і імкнуліся ажыццявіць менеджэр праекта «Вада, прырода і людзі ў ландшафце, які знікае: развіццё ўстойлівага сельскага турызму ў Расіі і Беларусі» Вольга Маханенка, старшыня праўлення БГА «Адпачынак у вёсцы» Валерыя Кліцунова, менеджэр па праектах БГА Наталля Барысенка.

На семінары старшыні сельсаветаў, гаспадары аграсядзіб, зацікаўленыя аматапы прадставілі міні-праекты, якія, на іх думку, павінны адыграць пэўную ролю ў прыцягненні турыстаў.

Прычым ажыццяўляцца міні-праекты будуць не на чыстым энтузіязме, а на гэта выдзелена 15 000 еўра.