Галоўная тэма сустрэчы ліпеня — «Забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці: ад кібератак да правілаў на дарогах»
У межах Адзінага дня інфармавання перад супрацоўнікамі райвыканкама сёння выступіў старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч. У сваім выступленні кіраўнік раёна адзначыў, што ў нашай краіне бяспека з'яўляецца сістэмнай і прыярытэтнай задачай. Важна распавядаць пра гэта на канкрэтных прыкладах, быць пільнымі і ні ў якім разе не паддавацца на хітрыкі махляроў, правяраючы інфармацыю, якая паступае.
Калектыў дзіцячага сада №2 наведала інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Веранікай Хомбак. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі абмеркавалі актуальныя пытанні бяспекі ў сучасных умовах. Асаблівая ўвага была нададзена лічбавай пісьменнасці і прафілактыцы кіберзлачынстваў — распаўсюджаным схемам махлярства ў інтэрнэце, правілам бяспечных паводзін у сетцы і спосабам абароны асабістых даных. Нагадалі таксама, як распазнаць дзеянні зламыснікаў, чаму нельга паведамляць коды пацвярджэння, пераходзіць па падазроных спасылках і давяраць званкам ад невядомых асоб. Ад узроўню ведаў, адказнасці і ўсведамлення кожнага грамадзяніна напрамую залежаць яго асабістая бяспека, дабрабыт грамадства і ўстойлівае развіццё дзяржавы.
Намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Латышаў сустрэўся з калектывам Лепельскага ўчастка электрасувязі «Белтэлекам». Мікалай Віктаравіч падкрэсліў: "Дзяржава робіць для бяспекі ўсё магчымае — ад працы ДАІ і МНС да прафілактычных кампаній, але канчатковы вынік залежыць ад кожнага з нас". Асабліва адзначыў, што ў пытаннях абароны дзяцей ад кіберпагроз і дарожных здарэнняў значная частка адказнасці ляжыць на сям'і. Ніякая служба не зможа ўсачыць за дзіцем лепш, чым уласныя бацькі, калі яны не проста забараняюць, а вучаць, тлумачаць і паказваюць асабісты прыклад. Сустрэча прайшла ў фармаце жывога дыялогу. Работнікі задавалі пытанні, дзяліліся бытавымі сітуацыямі, раіліся, як правільна дзейнічаць у тых ці іншых выпадках.
Інфармацыйная група пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Лепельскага райвыканкама Вячаслава Паўлавіча Машаро сустрэлася сёння з калектывам чыгуначнай станцыі "Лепель". Вячаслаў Паўлавіч у сваім выступленні адзначыў, што наша бяспека залежыць у большай ступені ад нас саміх, ад таго, як мы выконваем устаноўленыя правілы, чаму вучым сваіх дзяцей. Падтрымалі тэматыку адзінага дня інфармавання старшы аперупаўнаважаны групы па барацьбе з кіберзлачыннасцю Лепельскага РАУС Іван Вайтхоўскі, начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Алена Бельская і ўрач-эпідэміёлаг Лепельскага ЦГіЭ Наталля Паборцава. Таксама прысутным на сустрэчы былі ўручаны памяткі з правіламі паводзін у экстранных сітуацыях.
Аддзяленне кругласутачнага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў «Святліца» ТЦСАН Лепельскага раёна» наведаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан. Цэнтральнай тэмай сустрэчы стала бяспека жыццядзейнасці: ад абароны ў лічбавай прасторы да выканання элементарных правілаў на дарозе і ў побыце. Ігар Генадзевіч падкрэсліў: бяспека пачынаецца з кожнага з нас. Здавалася б, простыя пытанні, але менавіта яны вызначаюць узровень абароненасці грамадства: дзе мы купаемся, ці правільна пераходзім вуліцу, як зараджаем смартфоны і іншую бытавую тэхніку. Асаблівую ўвагу спікер удзяліў пагрозам у анлайн‑прасторы. Кіберпагрозам падвяргаюцца ўсе слаі насельніцтва і любыя ўзроставыя групы, але асабліва ўразлівыя дзеці. У ходзе сустрэчы прысутныя змаглі задаць спікерам пытанні і атрымаць тлумачэнні па хвалюючых тэмах.
Са студэнцкім атрадам, які працуе на базе Лепельскага лясгаса, у рамках Адзінага дня інфармавання сёння сустрэлася першы сакратар РК ГА «БРСМ» Наталля Журба. Маладзёжны лідар адзначыла, што летні перыяд нясе ў сабе не толькі радасць канікул, магчымасць загараць і купацца, але і высокія рызыкі для моладзі. Небяспекі могуць падпільнаваць як у рэальным, так і ў віртуальным прасторы: на дарогах, ля вадаёмаў, на вуліцы, а таксама ў сетцы інтэрнэт. Наталля Вітальеўна пажадала дзецям не толькі папрацаваць на славу і зарабіць свае першыя грошы, але і добра адпачыць і набрацца сіл да новага навучальнага года.
Адзіны дзень інфармавання прайшоў у арганізацыях Лепельскага раёна. Галоўная размова – бяспека і правілы паводзінаў у экстрэмальных сітуацыях. Тэмы прафілактыкі кіберзлачынстваў, няшчасных выпадкаў на вадзе, у лесе, пры звароце з агнём заўсёды былі і будуць актуальнымі. У калектывы сёння накіраваліся і спецыялісты профільных службаў і ведамстваў (РАСНС, РАУС, АСВОД і інш.).