Участак для галасавання №1, які знаходзіцца ў будынку сярэдняй школы №3 па вуліцы Савецкай.
Участак для галасавання №1, які знаходзіцца ў будынку сярэдняй школы №3 па вуліцы Савецкай.
Абстаноўка тут спакойная, святочная, а праца ўсіх зацікаўленых ідзе ўпэўнена і выразна.
З самай раніцы тут арганізаваны святочны гандаль - сваю прадукцыю прадстаўляе Лепельскі філіял Віцебскага аблспажыўсаюза. Салаты, клёцкі, дранікі, тарты, пірожныя, напоі - усяго шмат, стравы смачныя, прыгожыя і апетытныя.
Праз некалькі хвілін пачнецца і святочны канцэрт.
Вы самі бачыце, што ўсё праходзіць спакойна. Заўваг на гэты час няма, а вось актыўнасць прыемна радуе, - адзначыў старшыня ўчастковай выбарчай камісіі.
_____________________
Спакойна ідзе галасаванне і на ўчастку №4, які размяшчаецца ў будынку гімназіі г. Лепеля.
У холе ўстановы выбаршчыкаў сустракаюць артысты школы з патрыятычнымі песнямі, а таксама работнікі гандлю са свежай смачнай прадукцыяй.
Настрой у выбаршчыкаў добры, усе задаволены, адчуваюць атмасферу свята і дачыненне да важнага гістарычнага моманту.
Мы ніколі не прапускаем выбары, бо разумеем, што ў гэтым працэсе важна ўдзельнічаць кожнаму грамадзяніну. За каго будзем галасаваць, ведалі ўжо даўно. Лічым, што дэпутатам павінен стаць сумленны чалавек, той, які будзе блізкі да народа, - падзяліліся меркаваннем Галіна і Аляксандр Шайторы.
__________________________
Адзіны дзень галасавання стаў святам і для выбаршчыкаў, якія зарэгістраваны на ўчастку №5.
Працэс галасавання на нашым участку праходзіць упэўнена, без мітусні. Многія выбаршчыкі прыходзяць на ўчастак самастойна, хтосьці на нашым транспарце, які сёння курыруе па замацаваных вуліцах.
Канцэртную праграму для выбаршчыкаў падрыхтавалі артысты Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў, а смачныя стравы - супрацоўнікі сталовых філіяла "Лепельскі МКК" ААТ "Віцебскі мясакамбінат".
Прыйшла аддаць свой голас за кандыдата менавіта сёння, у адзіны дзень галасавання, бо ведала, што будзе святочна і весела. Так і ёсць - атмасфера выдатная.
А прагаласавала я за тых, хто з'яўляецца сапраўдным патрыётам краіны, хто будзе абараняць інтарэсы простых беларусаў.
__________________
Адзіны дзень галасавання аб'яднаў сёння і жыхароў сельскай мясцовасці Лепельскага раёна.