Надвор'е не перастае ўносіць свае карэктывы ў зімовы сцэнар. На змену снегападам прыйшла адліга, а за ёй – рэзкае пахаладанне, з-за якога ўсё вакол абледзянела.

Але служба ЖКГ горада не дрэмле!

Камунальнае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства "Бароўка" ва ўзмоцненым рэжыме вядзе расчыстку дахаў ад снегу і лядовага покрыва.