Калі вы думаеце, што дружыннікі засталіся ў савецкім мінулым, то гэта не так. Яны ёсць і ў сучаснай Беларусі. Добраахвотныя дружыны існуюць у гарадах, пасёлках, вёсках, а таксама пры прадпрыемствах.

Калі вы думаеце, што дружыннікі засталіся ў савецкім мінулым, то гэта не так. Яны ёсць і ў сучаснай Беларусі. Добраахвотныя дружыны існуюць у гарадах, пасёлках, вёсках, а таксама пры прадпрыемствах.

 Яны аказваюць дапамогу не толькі міліцыі ў ахове грамадскага парадку, а таксама падраздзяленням МНС і памежнікам.

Дзяжураць і патрулююць звычайна так: на двух дружыннікаў адзін супрацоўнік ведамства. Акрамя аховы правапарадку могуць прыцягвацца і да ліквідацыі надзвычайных сітуацый. 

Дружинниками могуць стаць людзі пасля 18 гадоў - працуючыя, студэнты або ваенныя пенсіянеры. Патруляваць яны будуць у свой вольны час. У абавязковым парадку іх жыццё і здароўе пры гэтай працы страхуюць. 

Добраахвотную дружыну ўзначальвае камандзір, якога агульны сход дружыннікаў абірае адкрытым галасаваннем на два гады. Каб стаць дружыннікам, трэба напісаць заяву і прайсці своеасаблівы выпрабавальны тэрмін. У прыярытэце - дзелавыя, маральныя якасці і моцнае здароўе. 

У якасці кампенсацыі дружыннікам за адпрацаваны час па ахове грамадскага парадку прадугледжаны тры дні да адпачынку, калі на дзяжурства дружыннік выходзіў не менш за 6 разоў на год. Але гэта трэба ўзгадняць з кіраўніцтвам прадпрыемства або фірмы. Акрамя таго, прадугледжаны і іншыя заахвочванні, у тым ліку матэрыяльныя. 

У дружынніка абавязкова павінны быць пасведчанне, нагрудны знак і чырвоная павязка на руцэ. 

Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Лепельскага Райисполкома