Для сёлетніх адзінаццацікласнікаў застаюцца лічаныя тыдні для таго, каб вызначыцца з выбарам будучага шляху.
Для сёлетніх адзінаццацікласнікаў застаюцца лічаныя тыдні для таго, каб вызначыцца з выбарам будучага шляху. Тых, хто вырашыў звязаць жыццё з прафесіяй ратавальніка, запрашае Універсітэт грамадзянскай абароны (УГА) Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь у Мінску.
Універсітэт ажыццяўляе падрыхтоўку па спецыяльнасці «Прадухіленне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый» (толькі юнакі) і па спецыяльнасці «Пажарная і прамысловая бяспека» (юнакі і дзяўчаты). Для паступлення неабходны сертыфікаты ЦТ па матэматыцы, фізіцы, рускай (беларускай) мове. Тэрмін навучання на дзённай форме навучання – 4 гады. Да паступлення ўсе кандыдаты ў абавязковым парадку праходзяць прафесійны адбор, які ў сябе ўключае: правядзенне спецыяльных праверак, вывучэнне маральных і дзелавых якасцей, медыцынскае асведчанне ваенна-урачэбнай камісіяй, вызначэнне ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці кандыдатаў.
Перавага навучання ў УГА МНС у тым, што ўсе курсанты забяспечваюцца месцамі для пражывання, харчаваннем, форменным абмундзіраваннем, дзяржаўным страхаваннем і медыцынскім абслугоўваннем, а таксама грашовым утрыманнем (у сярэднім памерам каля 300 беларускіх рублёў штомесяц). Падчас вучобы курсанты маюць магчымасць навучыцца практычнаму ваджэнню і атрымаць пасведчанне кіроўцы катэгорыі «В». Выпускнік атрымлівае афіцэрскае званне «лейтэнант унутранай службы», яму гарантавана працаўладкаванне. Размяркоўваюцца выпускнікі ў большасці выпадкаў па месцы жыхарства або бліжэйшых да яго падраздзяленнях.
Абітурыенты, якія не прайшлі па конкурсе за кошт сродкаў бюджэту, могуць прыняць удзел у конкурсе на дзённую форму навучання на ўмовах аплаты.
Мэтаваная падрыхтоўка да паступлення ў ВНУ ажыццяўляе вучняў спецыялізаваны ліцэй пры Універсітэце грамадзянскай абароны МНС Беларусі ў Гомелі. Сюды прымаюцца юнакі, якія завяршылі навучанне ў 6 класе. Тэрмін навучання – 5 гадоў (з 7-га па 11-ы класы) ва ўмовах кругласутачнага пражывання.
Вучні ліцэя знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні (абмундзіраванне, пяціразовае харчаванне, пражыванне, медыцынскае абслугоўванне). У Ліцэі створана ўнікальная вучэбна-трэніровачная і матэрыяльна-тэхнічная база: вучэбныя і жылыя корпусы, спартыўны, трэнажорны, барацьбінскія залы, 25-метровы плавальны басейн. Выпускнікі