На тэрыторыі Лепельскага раёна за 12 месяцаў 2020 года здзейснена 17 крадзяжоў дарожных веласіпедаў (2019 – 14), што вышэй за ўзровень мінулага года на 3 факты. Устаноўлены падазраваны ў 11 выпадках.

На тэрыторыі Лепельскага раёна за 12 месяцаў 2020 года здзейснена 17 крадзяжоў дарожных веласіпедаў (2019 – 14), што вышэй за ўзровень мінулага года на 3 факты. Устаноўлены падазраваны ў 11 выпадках.

Па месцы здзяйснення: з вуліцы здзейснена 6 крадзяжоў дарожных веласіпедаў, шматкватэрны дом (пад'езд) – 6 крадзяжоў, з двара дома - 2 крадзяжы, склеп шматкватэрных дамоў – 3 крадзяжы.

У г. Лепель здзейснена 13 крадзяжоў, у сельскай мясцовасці 4 крадзяжы.

Асноўнай прычынай здзяйснення дадзенага віду злачынства ў большасці выпадкаў з'яўляецца ўласная неасцярожнасць грамадзян, а таксама безадказнае стаўленне грамадзян да сваёй маёмасці.

Цяпер на вуліцах можна сустрэць вялікую разнастайнасць веласіпедаў: ад самых сціплых да шматхуткасных спартыўных прыгажуноў. Сваіх «жалезных коней» веласіпедысты пакідаюць каля крам, пад'ездаў дамоў, гандлёвых павільёнаў, на ноч - на лесвічных пралётах шматкватэрных дамоў. Вядома, гэта не пакідае абыякавымі злачынцаў і падштурхоўвае іх да здзяйснення крадзяжу.

Здарэнні такія не адзінкавыя. Многія гарадскія ўладальнікі веласіпедаў пасля вулічных паездак не абцяжарваюць сябе транспарціроўкай жалезнага каня ў кватэру ці на балкон, лічачы, што могуць захоўваць веласіпеды ў пад'ездах жылых дамоў, а пакідаюць іх на лесвічных пляцоўках каля сваіх кватэр.