Даведаліся, як у Лепельскім раёне можна атрымаць матэрыяльную дапамогу ў перыяд падрыхтоўкі да новага навучальнага года
У мэтах выканання Комплексу мер па рэалізацыі праекта 1 «Садзейнічанне матэрыяльнаму дабрабыту сям'і» Дзяржаўнай праграмы «Развіццё дэмаграфічнага патэнцыялу» на 2026 – 2030 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2025 года № 765, будзе аказвацца дадатковая сацыяльная падтрымка да новага 2026/2027 навучальнага года ў выглядзе выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, у памеры 30% бюджэту пражытачнага мінімуму, які дзейнічае на 1 жніўня каляндарнага года на кожнага навучэнца, які навучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі), зарэгістраваным па месцы жыхарства (месцы знаходжання) у Лепельскім раёне.
Пры звароце неабходна мець наступны пакет дакументаў:
– арыгінал і копія пашпарта, або іншы дакумент, які сведчыць асобу ўсіх членаў сям'і;
– арыгінал і копія пасведчанняў аб нараджэнні ўсіх дзяцей да 18 гадоў;
– даведка аб займаемым у дадзеным населеным пункце жылым памяшканні, месцы жыхарства і аб складзе сям'і;
– даведкі з установы адукацыі, якія пацвярджаюць атрыманне адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі);
– арыгінал і копія ўсіх старонак пасведчання шматдзетнай сям'і або іншыя дакументы, якія пацвярджаюць статус шматдзетнай сям'і;
– дагавор на адкрыццё карт-рахунку ў ААТ «АСБ Беларусбанк» на імя заяўніка.
За аднаразовай матэрыяльнай дапамогай могуць звярнуцца шматдзетныя сем'і, чые дзеці навучаюцца з 1 па 11 класы, а таксама якія будуць залічаны ў 1 клас і 10 клас у новым 2026/2027 навучальным годзе.
Дакументы прымаюцца і рэгіструюцца з 1 ліпеня 2026 года да 1 верасня 2026 года дзяржаўнай установай «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна» па адрасе: г. Лепель, вул. Савецкая, 35, каб. № 10 тэл: 3-49-62, 3-49-17, 3-49-41.
Выплата матэрыяльнай дапамогі ажыццяўляецца з 1 жніўня 2026 года
Рэжым працы: панядзелак-пятніца, з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 гадзін.
2. Дзяржаўную падтрымку на падрыхтоўку да школы змогуць атрымаць малазабяспечаныя сем'і, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, у межах дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе аднаразовай або штомесячнай сацыяльных дапамог, калі сярэднедушавы даход не перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму (далей – БПМ). Па стане на 1 ліпеня 2026 года БПМ складае 509,62 рубля. Такая дапамога прадастаўляецца на набыццё адзення, абутку, канцылярскіх прылад. Памер выплат вызначаецца раённай камісіяй у кожным выпадку індывідуальна зыходзячы з даходу сям'і і канкрэтнай жыццёвай сітуацыі.
Зварот за прадастаўленнем дадзенага віду матэрыяльнай падтрымкі носіць заяўны характар і ажыццяўляецца шляхам падачы заявы па зацверджанай форме і дакументаў, неабходных для прызначэння дапамогі, у дзяржаўную ўстанову «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна» па адрасе: г. Лепель, вул. Савецкая, 35, каб. № 1, тэл.3-49-88.
Рэжым працы: панядзелак-пятніца, з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 гадзін.
3. Сем'і з дзецьмі інвалідамі альбо бацькі-інваліды, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, могуць звярнуцца за матэрыяльнай дапамогай з Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Дадзены від дапамогі рэгулюецца Інструкцыяй «Аб парадку аказання маламаёмным пажылым і непрацаздольным грамадзянам матэрыяльнай дапамогі са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь», зацверджанай пастановай Міністэрства сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь 03.08.2001 №9 (у рэдакцыі пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь 29.12.2007 №191).
Дапамога аказваецца непрацуючым пенсіянерам і інвалідам у выпадках прычынення шкоды іх здароўю і (або) маёмасці ў выніку стыхійных бедстваў, тэхнагенных катастроф, крадзяжоў асабістай маёмасці, узнікнення іншых сітуацый, якія аб'ектыўна парушаюць нармальную жыццядзейнасць і складаныя для самастойнага вырашэння, што пацвярджаецца актам абследавання матэрыяльна-бытавога становішча заяўніка і дакументамі.
Матэрыяльная дапамога аказваецца, не больш аднаго разу на працягу каляндарнага года, памер устанаўліваецца індывідуальна.
Па пытаннях аказання матэрыяльнай дапамогі неабходна звяртацца ў дзяржаўную ўстанову «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна» па адрасе: г.Лепель, вул.Савецкая, д.35, каб. № 1, тэл.3-49-88.
Рэжым працы: панядзелак-пятніца, з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 гадзін.
4.Матэрыяльная дапамога сем'ям для падрыхтоўкі дзяцей да школы прадастаўляецца таксама прадпрыемствамі і арганізацыямі па месцы працы бацькоў у адпаведнасці з калектыўнымі дагаворамі, іншымі лакальнымі актамі.