У музеі адбыўся справаздачны канцэрт узорнага дзіцячага хору "Акварэль" Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў.


Хор "Акварэль" створаны ў 2013 годзе. У складзе калектыву вучні школы мастацтваў, якіх аб'ядноўвае любоў да харавога спеву.

Рэпертуар хору вельмі шырокі і разнастайны, уключае лепшыя прыклады беларускай, рускай і замежнай класікі, а таксама апрацоўкі народных песень, творы сучасных аўтараў.

У 2022 годзе калектыву прысвоена званне "Узорны". І сёння дзеці і кіраўнік Інга Бельская пацвердзілі, што яны заслугоўваюць гэтае званне.

Нашы "акварэлькі" прымаюць актыўны ўдзел у канцэртных праграмах гарадскіх, раённых і рэспубліканскіх мерапрыемстваў.

За час свайго існавання калектыў прыняў удзел у конкурсах рознага ўзроўню і заўсёды заваёўваў першыя месцы і Гран-пры.

Паліна Бельская, Анастасія Серабро, Павел Дзямко ўжо пакінулі сцены музычнай школы, але працягваюць падтрымліваць свой хор і любімага выкладчыка.

На канцэрце прысутнічаў і ганаровы госць з Віцебскага музычнага каледжа Раузо Аляксандр, выкладчык, кіраўнік Віцебскага гарадскога народнага маладзёжнага хору.

Пасля выступлення "Акварэлі" Аляксандр Вітальевіч высока ацаніў працу Інгі Бельскай і дзяцей, падзякаваў ім за працу і стаўленне да абранай справы, даў рэкамендацыі.

"Мамін вальс", "Шторм", "Яблыня", "Балада пра маці", "Лебядзіная вернасць", "Кветкі Перамогі" і іншыя творы ў выкананні нашых "акварелек" і канцэртмайстра Ксеніі Разводоўскай выклікалі непадробныя эмоцыі ў слухачоў.

МАЛАДЦЫ! ЖАДАЕМ ТВОРЧЫХ ПОСПЕХАЎ І ПЕРАМОГ! ТАК ТРЫМАЦЬ!

Больш відэа на нашым Тэлеграм-канале "Лепельскі раён.Афіцыйна". Падпісвайцеся, глядзіце, пакідайце свае эмоцыі: https://t.me/lepel_region_officially/26778