Сітуацыя з захворвальнасцю ў нашай вобласці знаходзіцца пад кантролем, прымаецца комплекс неабходных мер рэагавання, паведаміў vitbichi.by начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Юрый Дзеркач
Сітуацыя з захворвальнасцю ў нашай вобласці знаходзіцца пад кантролем, прымаецца комплекс неабходных мер рэагавання, паведаміў vitbichi.by начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Юрый Дзеркач. У тым ліку і дадатковыя прэвентыўныя меры накшталт адпраўкі школьнікаў на хатняе навучанне або адпраўкі ў адпачынак магчымых кантактаваўшых.
У сувязі з падазрэннем на інфекцыю ў мінулую пятніцу быў шпіталізаваны вайсковец, які прыбыў з паездкі ў Італію. Усе кантактаваўшыя з гэтым пацыентам адразу ж узяты пад медыцынскае назіранне. Па стане на 16 сакавіка ў рэгіёне з яго было знята больш за 20 чалавек, якія маглі знаходзіцца ў кантакце ў сувязі з раней выяўленымі выпадкамі інфікавання. А дваіх пацыентаў, што знаходзіліся на лячэнні, учора ўжо рыхтавалі да выпіскі пасля атрымання неабходных паўторных адмоўных тэстаў на каранавірус.
Юрый Дзеркач падрабязна распавёў, якія крокі органаў улады і ўласныя меры засцярогі і разумных паводзін людзей у дадзенай сітуацыі дапамогуць справіцца з праблемай.
Каранавірус адносіцца да групы рэспіраторных вірусаў. Ён новы, імунітэт у чалавечай папуляцыі на яго адсутнічае. Па тэорыі, з гэтым вірусам на працягу часу, за наступныя гады, пракантактуюць усе, цудаў не бывае. І калі ў выніку створыцца імунная праслойка, ён пяройдзе ў разрад звычайных – як вірус грыпу, адэнавірус і іншыя. Дзеці пераносяць вірус у лёгкай форме, але яны ж могуць з'яўляцца крыніцай інфекцыі для дарослых людзей і асоб пажылога ўзросту. Моладзь і людзі ва ўзроссi да 65 гадоў, як правіла, перахварэюць на каранавірусную інфекцыю ў лёгкай форме. У людзей старэйшых за 65 і тых, хто мае хранічную паталогію, яна можа працякаць і ў сярэдняй, і ў цяжкай форме. Вірус паражае ніжнія аддзелы лёгкіх. У выніку павялічваецца пранікальнасць альвеол, можа далучыцца бактэрыяльная флора і развіцца пнеўманія, што запатрабуе штучнай вентыляцыі лёгкіх і ўсяго спектру складаных медыцынскіх маніпуляцый, каб выратаваць чалавека.
Таму вельмі важна гэтага не дапусціць, адзначыў Юрый Мікалаевіч, і пры з'яўленні сухога кашлю, цяжкасці дыхання, павышэнні тэмпературы, млявасці, ламоты ў костках адразу ж выклікаць урача. Але пры гэтым не трэба ісці ў паліклініку, дзе пакуль адменены і планавыя медагляд. Пры цяжкіх формах хваробы пачатае ранняе лячэнне прывядзе да выздараўлення.
Зараз вельмі важна арганізаваць максімальнае разумнае раз'яднанне людзей, каб жыхары не перасоўваліся, не выязджалі ў іншыя рэгіёны, каб знізіць магчымасць інфікавання. Напрыклад, калі дзіцяці ёсць з кім пакінуць дома акрамя бабуль і дзядуляў, настаўнікі не будуць перашкаджаць адсутнасці вучня ў школе (дадзены такія ўказанні). Калі пажылыя бацькі ў стане абслугоўваць сябе самі, лепш пакуль не наведваць іх асабіста, а кантраляваць па тэлефоне. Трэба старацца менш ездзіць у грамадскім транспарце, не хадзіць па крамах, калі там вялікае збіранне людзей. Наведванні клубаў, арганізацыю дзён нараджэння і іншых мерапрыемстваў з запрашэннем гасцей, сустрэч, а таксама камандзіроўкі разумней адкласці. Са свайго боку санэпідслужба вобласці ўзмацніла кантроль за санітарным станам школ, дашкольных устаноў, гандлёвых аб'ектаў і аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу, АЗС.
Крайне важнымі ў такой сітуацыі з'яўляюцца меры прафілактыкі – мыццё рук з шчолачным мылам, апрацоўка спіртазмяшчальнай вадкасцю, маскамі трэба карыстацца тым, хто мае праявы рэспіраторнай інфекцыі. Тым, хто вярнуўся менш чым 14 дзён таму з іншых краін (Літва, Польшча, Латвія) трэба праінфармаваць пра гэта сваю паліклініку для арганізацыі магчымага назірання і абмежаваць кантакты з навакольнымі. І ставіцеся з павагайлай да працы медыкаў, многія з якіх у гэты перыяд працуюць з падвойнай нагрузкай.