Какие наши молодые мамы?

Якія нашы маладыя мамы?

14.10.20250 праглядаў

Цікавая статыстыка за 2025 год ад аддзела ЗАГС да Дня маці.

У 2025 годзе мамамі сталі 117 лепяльчанак. 38 жанчын адчулі шчасце мацярынства ўпершыню, амаль пароўну – у 33 і 32 мам – дзеці сталі другімі і трэцімі ў сям'і, 9 матуль нарадзілі чацвёртае дзіця, у трох мам з'явілася на свет пятае дзіця. Ну і дзве нашы матулі-рэкардсменкі: у іх нарадзілася шостае і восьмае па ліку дзіця !!

Дарэчы, за апошнія 30 гадоў на Лепельшчыне толькі дзве сям'і адважыліся стаць бацькамі васьмярых дзяцей.

Больш за ўсё нарадзілася дзяўчынак – 74, а хлопчыкаў – усяго 43. У трох сем'ях з'явіліся на свет падвойні.

Сярэдні ўзрост мам – 29 гадоў. Самай маладой матулі 15 гадоў, самай «дасведчанай» – 43 гады.

Самымі папулярнымі жаночымі імёнамі ў 2025 годзе сталі Сафія і Ева, хлопчыкаў часцей за ўсё называлі Цімафей і Марк.