Так, будзе прадастаўлена магчымасць навучання і здачы экзамену на аўтамабілі з каробкай «аўтамат». У пасведчанні кіроўцы будзе зроблена спецыяльная адзнака і сесці за руль машыны з «механікай» будзе нельга.
Аўташколы змогуць не ўзгадняць з ДАІ маршруты, па якіх ездзяць курсанты. Аднак будзе вызначаны спіс участкаў дарог, на якіх навучанне ваджэнню забаронена. Прымаць экзамены і выдаваць правы будзе экзаменацыйнае падраздзяленне ДАІ, у зоне абслугоўвання якога чалавек жыве або зарэгістраваны па месцы знаходжання. Пры гэтым абмяняць або атрымаць правы замест страчаных, а таксама ўзору МУС СССР і міжнароднае пасведчанне кіроўцы можна незалежна ад месца рэгістрацыі.
Квадрацыклы, снегаходы і мотавездеходы ўключаны ў катэгорыю колавых трактароў і самаходных машын. Імі можна будзе кіраваць з 17 гадоў, на што не патрабуецца здача экзамену, але патрэбна будзе меддаведка.