Якія планы будаўніцтва на бягучы год? Колькі плануецца ўзвесці жылля, а колькі — камерцыйнай нерухомасці? І калі, у рэшце рэшт, у Лепелі будзем весці сур’ёзную гаворку пра будаўніцтва прамысловае? З гэтымі і іншымі пытаннямі звярнуўся да начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Наталлі Кляшторнай.

Якія планы будаўніцтва на бягучы год? Колькі плануецца ўзвесці жылля, а колькі — камерцыйнай нерухомасці? І калі, у рэшце рэшт, у Лепелі будзем весці сур’ёзную гаворку пра будаўніцтва прамысловае? З гэтымі і іншымі пытаннямі звярнуўся да начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Наталлі Кляшторнай.

Праязджаючы па вуліцы Савецкай, звяртаю ўвагу на будоўлю, разгорнутую ля былога цэнтра дзіцячай творчасці. Там над агароджай растуць новыя паверхі шматкватэрнага жылога дома — 40-кватэрнага, калі быць дакладным. Будаўніцтва распачата ў лютым, у эксплуатацыю плануецца ўвесці ў кастрычніку. Агулам на гэтым аб’екце плануецца ўвесці 2266 квадратных метраў плошчы. Там у асноўным працуюць работнікі ПМК-75, па дагаворах субпадраду — работнікі іншых будаўнічых арганізацый і прадпрыемстваў. Раней фінансавая сітуацыя была іншай, дзяржаўны бюджэт мог аказаць значную фінансавую падтрымку. За апошнія гады яна істотна скарацілася, цяпер грамадзянам варта больш разлічваць на свае сілы, фінансы. З іншага боку, напомню, па вуліцы Калініна ўзводзіцца яшчэ адзін 40-кватэрнік за кошт кітайскіх інвестараў. Так што 80 кватэр да канца года мы будзем мець.

Не будзем скідваць з рахунку і індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва. Яно, паверце, па агульных аб’ёмах супастаўляльнае, калі не большае, чым долевае, шматкватэрнае. Для прыкладу, не так даўно мы публікавалі інфармацыю аб свабодных для забудовы ўчастках за АЗС-33, на месцы былога аўтадрома. На сёння з 28 участкаў 24 ужо занятыя, многія ўладальнікі прыступілі да вырабу праектна-каштарыснай дакументацыі.

Калі гаварыць пра перспектыву, то зазначу, што мы маем некаторыя праекты. Напрыклад, летам плануем распачаць будаўніцтва яшчэ двух 40-кватэрных дамоў па вуліцы Савецкай, паблізу ад таго, які ўжо ўзводзіцца. Пляцоўка дазваляе, камунікацыі — таксама.