У Беларусі пры ўдзеле ў дарожным руху з 1 снежня па 1 сакавіка аўтамабілі павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі на ўсіх колах, з аднолькавым малюнкам пратэктара на адной восі. Гэта патрабаванне не датычыцца грузавых аўтамабіляў звыш 3,5 тон, а таксама аўтобусаў звыш 5 тон.
Зімовыя шыны — гэта шыны, на маркіроўцы якіх адначасова прысутнічаюць два знакі: 1 знак горнай вяршыні з трыма пікамі і сняжынкай унутры, 2 адзін са знакаў «M+S», «M&S», «M S».Калі на маркіроўцы нанесены гэтыя АБОдва ЗНАКИ, такія шыны лічацца зімовымі, у тым ліку пры наяўнасці любых дадатковых абазначэнняў (+ All Season; Road+Winter (R+W); Any Weather і інш.)
Падчас эксплуатацыі зімовыя шыны павінны мець рэшткавую глыбіню малюнка пратэктара не менш за 4 мм.
За ўдзел у дарожным руху зімой на летніх або зношаных шынах — адміністрацыйная адказнасць: папярэджанне або штраф да