У Беларусі пры ўдзеле ў дарожным руху з 1 снежня па 1 сакавіка аўтамабілі павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі на ўсіх колах, з аднолькавым малюнкам пратэктара на адной восі. Гэта патрабаванне не датычыцца грузавых аўтамабіляў звыш 3,5 тон, а таксама аўтобусаў звыш 5 тон.

Зімовыя шыны — гэта шыны, на маркіроўцы якіх адначасова прысутнічаюць два знакі:
знак горнай вяршыні з трыма пікамі і сняжынкай унутры,
адзін са знакаў «M+S», «M&S», «M S».

Калі на маркіроўцы нанесены гэтыя АБОдва ЗНАКИ, такія шыны лічацца зімовымі, у тым ліку пры наяўнасці любых дадатковых абазначэнняў (+ All Season; Road+Winter (R+W); Any Weather і інш.)

Падчас эксплуатацыі зімовыя шыны павінны мець рэшткавую глыбіню малюнка пратэктара не менш за 4 мм.

З улікам пагаршэння надвор'я рэкамендуем адмовіцца ад паездак, калі на вашым транспарце яшчэ не ўстаноўлены зімовыя шыны.

Будзьце ўважлівыя за рулём і няўхільна выконвайце ПДР