Важна захаванне правілаў бяспечных паводзінаў на зімовых вадаёмах. Зімой большасць вадаёмаў пакрываецца лёдам, які з'яўляецца крыніцай сур'ёзнай небяспекі, асабліва пасля першых маразоў і ў перыяд адлігаў.

Нельга забывацца пра сур'ёзную небяспеку, якую хаваюць у сабе толькі што замерзлыя вадаёмы. Першы лёд вельмі падступны. Не спяшайцеся выходзіць на першы лёд, ён толькі здаецца трывалым, а насамрэч ён тонкі, слабы і не вытрымае цяжару не толькі дарослага чалавека, але і дзіцяці.

Існуе некалькі знешніх прыкмет, па якіх можна вызначыць трываласць лёду. Чысты і празрысты лёд, які мае блакітнаваты або зеленаваты адценне, утвараецца ў марознае, безветранае і без ападкаў надвор'е. Такі лёд пахруствае пад нагамі. Нават на тонкіх участках ён не праломваецца адразу, а нібы папярэджвае пра небяспеку радыельнымі расколінамі, якія разыходзяцца пад нагамі.

Лёд, які мае адценні шэрага, матава-белага або жоўтага колеру амаль удвая слабейшы за празрысты. Такі лёд утвараецца падчас марознага надвор'я са снегападамі і ўяўляе сабой зліплыя сняжынкі. Ён асабліва падступны, бо руйнуецца без папярэджваючага патрэсквання.

Абсалютна нетрывалы надрапаны лёд, які ўяўляе сабой замарожаны падчас мяцеліцы снег. Участкі такога лёду трэба абавязкова аб'ехць.

У зімовы час лёд прырастае на суткі пры:

- тэмпературы –5 °C – 0,6 см;

- тэмпературы –25 °C – 2,9 см;

-тэмпературы –40 °C – 4,6 см.

Правілы паводзін

Неабходна памятаць, што выходзіць на лёд можна толькі ў крайнім выпадку з максімальнай асцярожнасцю і толькі ў выратавальнай камізэльцы.

Ва ўсіх выпадках, перш чым сысці з берага на лёд, неабходна ўважліва агледзецца, намеціць маршрут руху і магчымага вяртання на бераг.

Варта асцерагацца месцаў, дзе лёд занесены снегам, пад снегам лёд нарастае павольней. Бывае так, што па ўсім вадаёме таўшчыня адкрытага лёду больш за 10 см, а пад снегам – 3 см.

У месцах, дзе хуткае цячэнне, паблізу кустоў, асакі, травы, што выступаюць на паверхню, дзе маюцца крыніцы або ручай упадае ў вадаём, утвараюцца прамоіны, праталіны або палонка. Тут вада пакрываецца вельмі тонкім лёдам.

Асабліва небяспечныя месцы скіду ў вадаёмы прамысловых сцёкавых вод, расталага снегу з вуліц горада, насычанага рознага роду рэагентамі. У такіх месцах вада практычна не замярзае ўсю зіму.

Бяспечней за ўсё пераходзіць вадаём па празрыстым з зеленаватым або блакітнаватым адценнем лёдзе пры яго таўшчыні не менш за 7 см.

Перш чым увайсці на лёд, трэба пераканацца ў яго трываласці, выкарыстоўваючы для гэтага пешню або палку. Падчас руху пешнёй (палкай) удараюць па лёдзе наперадзе і па абодва бакі ад сябе па некалькі разоў у адно і тое ж месца.

Калі вы бачыце чыстае, роўнае, не занесенае снегам месца, значыць тут палонка або прамоіна, пакрытая тонкім свежым лёдам.

Калі на роўным снежным покрыве цёмная пляма, значыць пад снегам – няўстойлівы лёд.

Вельмі небяспечна спускацца на лёд з абрывістага берага, асабліва ў незнаёмым месцы. Нават заўважыўшы наперадзе сябе палонку, пралом у лёдзе ці іншую небяспеку, бывае цяжка затармазіць або адвярнуць у бок, асабліва калі катаюцца маленькія дзеці. Для катання на санках, лыжах, каньках неабходна выбіраць месцы з трывалым лядовым покрывам, папярэдне абследаваным дарослымі людзьмі.

Неабходна выконваць асаблівую асцярожнасць на лёдзе ў перыяд адлігаў, калі нават зімовы лёд губляе сваю трываласць.

Памятайце!

Чалавек можа загінуць у выніку пераахаладжэння праз 10-15 хвілін пасля трапляння ў ваду.

У выпадку трэску лёду, прыгінання, з'яўлення вады на паверхні лёду неадкладна вярніцеся на бераг.

Не хадзіце па лёдзе натоўпам ці з цяжкім грузам. Лепш за ўсё без неабходнасці не выходзіць на лёд!!!

Калі вы праваліліся пад лёд, старайцеся перасоўвацца да таго краю палонкі, адкуль ідзе цячэнне. Гэта гарантыя, што вас не зацягне пад лёд. Дабраўшыся да краю палонкі, старайцеся як мага больш высунуцца з вады, каб налегчы грудзьмі на закраіну і закінуць нагу на край лёду. Калі лёд вытрымаў, асцярожна перавярніцеся на спіну і павольна паўзіце да берага. Выбраўшыся на сушу, паспяшайцеся неяк сагрэцца. Ахаладжэнне можа выклікаць сур'ёзныя ўскладненні.

Калі на вашых вачах хтосьці праваліўся пад лёд, узбройцеся любой палкай, шастом або дошкай і асцярожна, поўзкам рухайцеся да палонкі. Дапоўзці трэба да такога месца, з якога лёгка можна кінуць рамень, сумку на рамяні або працягнуць лыжную палку. Калі чалавек, які знаходзіцца ў вадзе, ухопіцца за працягнуты прадмет, акуратна выцягвайце яго з вады. Выбраўшыся з палонкі, адпаўзіце далей ад яе краю.

Не выходзьце з дзіцем на заледзянелыя вадаёмы! Калі лёд праваліўся – трэба гучна клікаць на дапамогу і спрабаваць выбрацца, напаўзаючы або накатваючыся на край! Барахтацца нельга! Калі атрымалася выбрацца, трэба адпаўзці або адкаціцца ад краю.

ОСВОД напамінае: каб пазбегнуць трагічных выпадкаў, выконвайце элементарныя правілы бяспекі на вадзе.

      Пры ўзнікненні любой надзвычайнай сітуацыі неабходна тэрмінова тэлефанаваць па нумары 101 або 112 !

Начальнік Лепельскай

ратавальнай станцыі           Міхно І.А