Важнасцi прытрымлiвацца правiлаў бяспечных паводзiн на азiмнiх вадаёмах. Зiмой большасць вадаёмаў пакрываецца лёдам, якi з'яўляецца крынiцай сур'ёзнай небяспекi, асаблiва за першымi маразамi i ў перыяд адлiг.
Нельга забывацца пра сур'ёзную небяспеку, якую хаваюць у сабе толькi што замерзлыя вадаёмы. Першы лёд вельмi падступны. Не спяшайцеся выходзiць на першы лёд, ён толькi здаецца трывалым, а насамрэч ён тонкi, слабы i не вытрымае цяжару не толькi дарослага чалавека, але i дзіцяцi.
Iснуе некалькi знешнiх прыкмет, па якiх можна вызначыць трываласць лёду. Чысты i празрысты лёд, якi мае блакiтнаваты або зеленаваты адценне, утвараецца ў марознае, безветранае i без ападкаў надвор'е. Такi лёд пахруствае пад нагамi. Нават на тонкiх участках ён не праламляецца адразу, а нiбы папярэджвае пра небяспеку радыельнымi расколiнамi, якiя разыходзяцца пад нагамi.
Лёд, якi мае адценнi шэрага, матава-белага або жоўтага колеру амаль удвая слабейшы за празрысты. Такi лёд утвараецца падчас марознага надвор'я са снегападамi i ўяўляе сабой злiпшыя сняжынкі. Ён асаблiва падступны, бо руйнуецца без папярэджваючага патрэсквання.
Абсалютна нетрывалы наздраваты лёд, якi ўяўляе сабой замерзлы падчас мяцеліцы снег. Участкi такога лёду трэба абавязкова аб'ясцi.
У зiмовы час лёд прырастае за суткi пры:
-тэмпературы –5 °C – 0,6 см;
-тэмпературы –25 °C – 2,9 см;
-тэмпературы –40 °C – 4,6 см.
Правілы паводзін
Неабходна памятаць, што выходзіць на лёд можна толькі ў крайнім выпадку з максімальнай асцярожнасцю і толькі ў ратавальным камізэльцы.
Ва ўсіх выпадках, перш чым сысці з берага на лёд, неабходна ўважліва агледзецца, намеціць маршрут руху і магчымага вяртання на бераг.
Варта асцерагацца месцаў, дзе лёд занесены снегам, пад снегам лёд нарастае павольней. Бывае так, што па ўсім вадаёме таўшчыня адкрытага лёду больш за 10 см, а пад снегам – 3 см.
У месцах, дзе хуткае цячэнне, паблізу кустоў, асакі, травы, што выступаюць на паверхню, дзе маюцца крыніцы або ручай упадае ў вадаём, утвараюцца прамоіны, праталіны або палонка. Тут вада пакрываецца вельмі тонкім лёдам.
Асабліва небяспечныя месцы скіду ў вадаёмы прамысловых сцёкавых вод, растаўшага снегу з вуліц горада, насычанага рознага роду рэагентамі. У такіх месцах вада практычна не замярзае ўсю зіму.
Бяспечней за ўсё пераходзіць вадаём па празрыстым з зеленаватым або блакітнаватым адценнем лёдзе пры яго таўшчыні не менш за 7 см.
Перш чым ступіць на лёд, трэба пераканацца ў яго трываласці, выкарыстоўваючы для гэтага пешню або палку. Падчас руху пешнёй (палкай) удараюць па лёдзе наперадзе і па абодва бакі ад сябе па некалькі разоў у адно і тое ж месца.
Калі вы бачыце чыстае, роўнае, не занесенае снегам месца, значыць тут палонка або прамоіна, пакрытая тонкім свежым лёдам.
Калі на роўным снегавым покрыве цёмная пляма, значыць пад снегам – неакрэплы лёд.
Вельмі небяспечна скочвацца на лёд з абрывістага берага, асабліва ў незнаёмым месцы. Нават заўважыўшы наперадзе сябе палонку, пралом у лёдзе ці іншую небяспеку, бывае цяжка затармазіць ці адвярнуць у бок, асабліва калі катаюцца маленькія дзеці. Для катання на санках, лыжах, каньках неабходна выбіраць месцы з трывалым лядовым покрывам, папярэдне абследаванымі дарослымі людзьмі.
Неабходна выконваць асаблівую асцярожнасць на лёдзе ў перыяд адлігаў, калі нават зімовы лёд губляе сваю трываласць.
Памятайце!
Чалавек можа загінуць у выніку пераахаладжэння праз 10-15 хвілін пасля трапляння ў ваду.
У выпадку трэску лёду, прыгінання, з'яўлення вады на паверхні лёду неадкладна вярніцеся на бераг.
Не хадзіце па лёдзе натоўпам ці з цяжкім грузам. Лепш за ўсё без неабходнасці не выходзіць на лёд!!!
Калі вы праваліліся пад лёд, старайцеся перасоўвацца да таго краю палонкі, адкуль ідзе цячэнне. Гэта гарантыя, што вас не зацягне пад лёд. Дабраўшыся да краю палонкі, старайцеся як мага больш высунуцца з вады, каб налегчы грудзьмі на закраіну і закінуць нагу на край лёду. Калі лёд вытрымаў, асцярожна перавярніцеся на спіну і павольна поўзіце да берага. Выбраўшыся на сушу, паспяшайцеся неяк сагрэцца. Ахаладжэнне можа выклікаць сур'ёзныя ўскладненні.
Калі на вашых вачах хтосьці праваліўся пад лёд, узбройцеся любой палкай, шастом ці дошкай і асцярожна, поўзкам рухайцеся да палонкі. Дапоўзці трэба да такога месца, з якога лёгка можна кінуць рамень, сумку на рамяні ці працягнуць лыжную палку. Калі чалавек, які знаходзіцца ў вадзе, ухопіцца за працягнуты прадмет, акуратна выцягвайце яго з вады. Выбраўшыся з палонкі, адпаўзіце далей ад яе краю.
Не выходзьце з дзіцем на заледзянелыя вадаёмы! Калі лёд праваліўся – трэба гучна клікаць на дапамогу і спрабаваць выбрацца, напоўзаючы або накатваючыся на край! Барахтацца нельга! Калі атрымалася выбрацца, трэба адпаўзці або адкаціцца ад краю.
ОСВОД напамінае: каб пазбегнуць трагічных выпадкаў, выконвайце элементарныя правілы бяспекі на вадзе.
Пры ўзнікненні любой надзвычайнай сітуацыі неабходна тэрмінова тэлефанаваць па нумары 101 або 112 !
Начальнік Лепельскай
выратавальнай станцыі Міхно І.А