Сёння адбылося пасяджэнне Лепельскай раённай выбарчай камісіі. На парадак дня было вынесена 5 пытанняў. Галоўнае з іх – аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Лепельскага раённага Савета дэпутатаў.

Сёння адбылося пасяджэнне Лепельскай раённай выбарчай камісіі. На парадак дня было вынесена 5 пытанняў. Галоўнае з іх – аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Лепельскага раённага Савета дэпутатаў. 

Як было адзначана, для рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Лепельскага раёна Савета дэпутатаў у раённую выбарчую камісію паступілі ў устаноўленыя тэрміны неабходныя дакументы ў адпаведнасці з патрабаваннямі Выбарчага Кодэкса Рэспублікі Беларусь падалі свае дакументы для рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты Лепельскага раённага Савета дэпутатаў 65 чалавек. 

Правяраўшы адпаведнасць парадку вылучэння кандыдатаў у

дэпутаты Лепельскага раённага Савета дэпутатаў патрабаванням

Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і неабходныя для

рэгістрацыі кандыдата дакументы, Лепельская раённая

выбарчая камісія ў адпаведнасці з артыкулам 68 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь прыняла рашэнне зарэгістраваць кандыдатаў у дэпутаты Лепельскага раённага Савета дэпутатаў у колькасці 59 чалавек. 

Спіс кандыдатаў будзе апублікаваны на старонках газеты, а таксама на афіцыйным сайце Лепельскага раённага выканаўчага камітэта.