З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый, гібелі і траўматызму дзяцей, а таксама правядзення адукацыйна-выхаваўчай работы ў галіне бяспекі жыццядзейнасці з падрастаючым пакаленнем у рэспубліцы праходзіць прафілактычная акцыя «Вакацыі без дыму і агню!».
З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый, гібелі і траўматызму дзяцей, а таксама правядзення адукацыйна-выхаваўчай работы ў галіне бяспекі жыццядзейнасці з падрастаючым пакаленнем у рэспубліцы праходзіць прафілактычная акцыя «Вакацыі без дыму і агню!». Супрацоўнікамі Лепельскага РАНС праводзяцца дні бяспекі ў аздараўленчых лагерах раёна.
Пры наведванні з дзецьмі праводзяцца гутаркі аб выкананні мер пажарнай бяспекі і правілах бяспечных паводзін на вадзе ў перыяд летніх канікул, прыводзяцца прыклады гібелі дзяцей на вадаёмах, дэманструюцца навучальныя відэафільмы. Таксама дзецям прадастаўляецца магчымасць паглядзець пажарную тэхніку і аварыйна-выратавальнае абсталяванне. Са школьнікамі праводзяцца экскурсіі ў ПАСЧ №1 г. Лепеля, дзе ў дзяцей ёсць магчымасць наведаць музей, азнаёміцца з парадкам нясення службы дзяжурнай змены, тэхнікай і абсталяваннем, што знаходзіцца на ўзбраенні ПАСЧ. За перыяд акцыі будуць наведаны ўсе аздараўленчыя лагеры раёна.