На гэтым тыдні ў межах рэспубліканскай акцыі «Вакацыі без дыму і агню» ў Лепельскім раёне работнікі раённага аддзела па НС правялі прафілактычныя мерапрыемствы з выхаванцамі ДУА «Полсвіжскі яслі-сад», ДУА «Горскі яслі-сад», ДУА «Заслонаўскі яслі-сад» і ДУА «Юркаўшчынскі яслі-сад».

На гэтых сустрэчах асаблівая ўвага надавалася бяспецы дзяцей у летні перыяд. Дзеці разам са ратавальнікамі ў гульнявой форме вывучалі правілы бяспечных паводзінаў: вучылі, як правільна выклікаць службу выратавання, як дзейнічаць, калі ў доме здарыўся пажар, адгадвалі загадкі, вывучалі небяспечныя і бяспечныя прадметы. Нягледзячы на юны ўзрост, малыя даволі жыва, а самае галоўнае правільна адказвалі на ўсе зададзеныя пытанні. У завяршэнні мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі ў падарунак кніжкі-размалёўкі «В