Вакацыі без дыму і агню

8.8.20170 праглядаў

Каб сфарміраваць пачуццё адказнасці за бяспечныя паводзіны ў паўсядзённым жыцці ў рамках правядзення рэспубліканскай акцыі «Вакацыі без дыму і агню» работнікамі Лепельскага былі праведзены прафілактычныя мерапрыемствы ў дзіцячых летніх аздараўленчых лагерах на тэрыторыі Лепельскага раёна.

Аб асноўных крыніцах небяспекі ў летні час, дзе і як правільна адпачываць, дзеці даведаліся з праведзеных прафілактычных гутарак. Дзецям яшчэ раз нагадалі, якія небяспекі таіць у сабе адпачынак на вадаёме і пра небяспеку распальвання вогнішчаў у лесе. Дзеці ахвотна задавалі пытанні, якія іх цікавілі, і атрымалі шмат карысных ведаў. А ў заключэнні гутарак, каб дзеці адчулі сябе сапраўднымі ратавальнікамі, яны прымерылі на сябе баявое адзенне ратавальнікаў і апараты на сціснутым паветры, азнаёміліся з пажарна-тэхнічным абсталяваннем, якое выкарыстоўваецца пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

Вакацыі без дыму і агню | Лепельский райисполком