Навучыць падрастаючае пакаленне асновам бяспекі – задача няпростая, але надзвычай важная. Бо менавіта ў раннім узросце закладваюцца базавыя веды і навыкі, якія фарміруюць паводзіны дзіцяці ў надзвычайнай сітуацыі.
Так у разгар восеньскіх канікул інспектар прапаганды Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях арганізавала для дзяцей з прышкольных лагераў Старалепельскай, Полсвіжскай і Стайскай школ сапраўдныя ўрокі бяспекі.Каб уцягнуць дзяцей у абмеркаванне жыццёва важных пытанняў, гутарку пабудавалі ў гульнявой форме. Хлопчыкам і дзяўчынкам было прапанавана навобмацак адгадаць прадметы пры дапамозе скрынкі «Адгадай што ўнутры». У працэсе гульні інспектар расказала дзецям пра найбольш частыя прычыны пажараў, а таксама іх наступствы, нагадвала правілы карыстання электрапрыборамі і падрабязна расказала пра недапушчальнасць перагрузкі электрасеткі.
– А ці ведаеце вы, што зарадная прылада, пакінутая ў разетцы без тэлефона, можа загарэцца? А рэжым чакання электрапрыбораў не прадугледжвае пастаяннага ўключэння ў сетку і разлічаны ўсяго на некалькі гадзін, – акцэнтавала ўвагу Таццяна Фёдаравіч.
Гуляючы, «знаўцы АБЖ» успомнілі пра тое, як правіль