Дасведчаныя ўрачы-кардыёлагі і неўролагі правядуць 12 красавіка ў Віцебску адкрытую сустрэчу з насельніцтвам, паведамілі БЕЛТА арганізатары.
Дасведчаныя ўрачы-кардыёлагі і неўролагі правядуць 12 красавіка ў Віцебску адкрытую сустрэчу з насельніцтвам, паведамілі БЕЛТА арганізатары.
Сустрэча ў Віцебску завяршае серыю мерапрыемстваў, якія ўжо прайшлі ў Мінску і іншых абласных цэнтрах краіны. "Гэта будзе заключная "народная прэс-канферэнцыя", на якой усе прысутныя змогуць задаць пытанне спецыялістам, даведацца поўную інфармацыю аб прычынах інсульту, метадах яго дыягностыкі і прафілактыкі, атрымаць лекарскую кансультацыю і персанальныя рэкамендацыі. Таксама будзе арганізаваны майстар-клас па вымярэнні артэрыяльнага ціску", - растлумачылі арганізатары.
Мэта сустрэчы - ахапіць шырокія слаі насельніцтва і папулярна расказаць аб інсульце і сучасных спосабах яго прафілактыкі, прыкметах інсульту і правільнай дапамозе чалавеку, які стаў ахвярай захворвання.
Месцам сустрэчы вызначаны актавая зала Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ( вул. Фрунзе, 27). Пачатак у 13.00, уваход вольны.
Мерапрыемства з'яўляецца часткай сацыяльнага праекта "У адным вымярэнні", накіраванага на барацьбу з інсультамі і інфарктамі.
Арганізатары - вытворцы танометраў Microlife і Нацыянальны партал "Здаровыя людзі" пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя.