23 кастрычніка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Ваеннаслужачыя Полацкага пагранатрада за тры дні двойчы прадухілілі спробу незаконнага перасячэння беларуска-латвійскай мяжы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА памочнік начальніка Полацкага пагранатрада Дзяніс Глебко. Так, уначы 19 кастрычніка ў Верхнядзвінскім раёне за 200 м ад Дзяржаўнай мяжы былі затрыманы двое мужчын 1975 і 1992 гадоў нараджэння, якія рухаліся ўздоўж чыгуначных пуцей у напрамку Верхнядзвінск – Даўгаўпілс. Пры сабе затрыманыя мелі сумкі з асабістымі рэчамі, картай Беларусі часоў СССР і невялікую суму грошай. Праз пару сутак, у ноч з 20 на 21 кастрычніка ў Браслаўскім раёне былі затрыманы яшчэ два парушальнікі Дзяржаўнай мяжы 1974 і 1977 гадоў нараджэння. Мэта ў нелегалаў была адна - уладкавацца ў адной з дзяржаў ЕС. Усе парушальнікі былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, асуджаны да штрафаў і выдвораны за межы Беларусі. -0-

БЕЛТА