Адкрывайце ваш купальны сезон БЯСПЕЧНА!
Шмат хто аддае перавагу «ціхім» і «дзікім» куткам ля вады, далей ад цывілізацыі. Але памятайце: гэтыя месцы ЗАБАРОНЕНЫ і НЕ АБСТАЛЯВАНЫ для купання не проста так! Дно не абследавана, няма ратавальнікаў, а статыстыка паказвае: менавіта там адпачынак часцей за ўсё заканчваецца трагедыяй.
Не рызыкуйце сваім жыццём і здароўем блізкіх!
Выбірайце толькі афіцыйныя, правераныя пляжы, дзе дзяжураць ратавальнікі.
У адпаведнасці з рашэннем Лепельскага раённага выканаўчага камітэта № 704 ад 6 чэрвеня 2024 года, а таксама рашэннем Лепельскага раённага выканаўчага камітэта № 1184 ад 2 кастрычніка 2024 года, вызначаны месцы масавага адпачынку грамадзян:
- гарадскі пляж
- пляж аз.Святое
- пляж Лепельскага ваеннага санаторыя
- КУП ДРАЦ Жамчужына
- пляж в.Бароўка
Ратавальнікі Беларусі падрыхтавалі рэспубліканскую карту дазволеных для купання пляжаў. Цяпер знайсці бяспечнае і абсталяванае месца для летняга адпачынку стала яшчэ прасцей.