У Рэспубліцы Беларусь колькасць злачынстваў, здзейсненых падлеткамі, у бягучым годзе вырасла на 13,9%. Часцей сталі сустракацца факты, звязаныя з незаконным абаротам банкаўскіх картак або іншых сродкаў плацяжу, — з 23 да 119 злачынстваў, прадугледжаных арт. 222 Крымінальнага кодэкса, а таксама з наркотыкамі — з 35 да 70. А ўсяго за сем месяцаў 2024-га падлеткі здзейснілі 763 злачынствы.

  Амаль чвэрць з іх адбыліся з выкарыстаннем інтэрнэту або камп'ютарных тэхналогій. Такі ж працэнт складаюць крадзяжы, хоць яшчэ некалькі гадоў таму на крадзяжы прыпадала больш за палову ўсяго падлеткавага крыміналу.

  Часцей за ўсё дзеці парушаюць закон з-за жадання хутка і лёгка зарабіць грошы. Напрыклад, падлетак даведваецца ад аднагодкаў або ў сацсетках, што для гэтага можна аформіць у банку сваю плацежную картку і прадаць яе рэквізіты.

  За адну картку ў сярэднім ён атрымлівае 20 рублёў. А ў выніку можна «запрацаваць» да 10 гадоў пазбаўлення волі. Таму што ў далейшым банкаўскія карткі або доступ да рахункаў выкарыстоўваюцца для вываду грошай, здабытых злачынным шляхам: наркотыкі, махлярства і таму падобнае.

  На сумленні падлеткаў — 47 махлярстваў, палова з іх — у віртуальнай прасторы. Размясціўшы аб'явы аб продажы брэндавых рэчаў, смартфонаў, вейпаў па зніжанай цане, прадавец патрабуе перадаплату або перавесці залог на картку. Атрымаўшы грошы, ён выдаляе свой акаўнт і знікае.

  Каб жаданне зарабіць кішэнныя сродкі не ператварылася ў праблемы з законам, МУС праводзіць актыўную прафілактычную працу як з дзецьмі, так і з бацькамі.