Цюбінгі – адно з самых папулярных зімовых забаў. Але часам здараецца так, што дзеці катаюцца не ў спецыяльна адведзеных месцах, а паблізу праезнай часткі. У такіх выпадках яны могуць выпадкова выехаць на дарогу і стаць удзельнікамі ДТЗ.
Напамінаем асноўныя моманты, выкананне якіх дазволіць узняць бяспеку:
-Заўсёды звяртайце ўвагу на характарыстыку цюбінга, максімальна дапушчальны вага;
-Сачыце, каб на вашым шляху не было іншых катаючыхся.
-Катайцеся толькі седзячы. Катанне лежачы на жываце, на каленях небяспечнае.
-Заўсёды правярайце стан цюбінга.
-Паміж камерай і чахлом не павінна быць смецця, лёду і іншых старонніх прадметаў.
-Камера павінна быць добра напампавана і не дэфармавана.
-Выбіраючы горку для катання, пераканайцеся, што яна знаходзіцца ўдалечыні ад праезнай часткі.
Строга забаронена чапляць цюбінгі да транспартных сродкаў
Бацькам неабходна сачыць за дзецьмі і не дазваляць ім катацца на цюбінгах і санках без нагляду.