19 красавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Кожнае дзясятае звароцце, што паступіла ў Віцебскі аблвыканкам у першым квартале 2012 года, даслана па электроннай пошце, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле па рабоце са зваротамі грамадзян аблвыканкама.
Жыхары вобласці актыўна рэалізуюць права, прадастаўленае законам "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", мець зносіны з уладай з дапамогай электронных лістоў. Калі ў першым квартале мінулага года, да новаўвядзення, у аблвыканкам паступіла 40 электронных зваротаў, то з моманту ўступлення ў сілу новага закона іх зарэгістравана 104.
За студзень-сакавік у аблвыканкам паступіла 1028 зваротаў. У гэту колькасць у адпаведнасці з законам "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" увайшлі як электронныя звароты, так і тыя, што грамадзяне пакідалі ў кнізе заўваг і прапаноў аблвыканкама. Колькасць зваротаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года вырасла на 11,5%. Значна павялічылася колькасць скаргаў на якасць і тэрміны будаўніцтва: калі ў першым квартале 2011-га іх было 33, то ў першым квартале бягучага года - 149. Колькасць зваротаў, якія тычацца жыллёвага заканадаўства і крэдытавання жыллёвага будаўніцтва, вырасла на 31% і склала 152. У вобласці назіраецца тэндэнцыя скарачэння скаргаў на работу жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У параўнанні з першым кварталам 2011 года такіх зваротаў стала менш на траціну.
Як адзначылі спецыялісты аддзела, аналіз зваротаў, што паступілі ў аблвыканкам, дазваляе ўладам аператыўна рэагаваць на сітуацыю ў раёнах, прымаць правільныя кіраўніцкія рашэнні і ўносіць прапановы ў вышэйстаячыя органы, зыходзячы з рэалій развіцця рэгіёна. Так, па прагнозах спецыялістаў, уступленне ў сілу ўказа №184, якім унесены змяненні ва ўказ №13 аб льготным крэдытаванні жылля, ужо ў найбліжэйшы час скароціць колькасць зваротаў грамадзян, якія тычацца будаўніцтва і крэдытавання.-0-
БЕЛТА
Кожнае дзясятае звароцце ў Віцебскі аблвыканкам у І квартале паступіла па электроннай пошце
19.4.20120 праглядаў