Кожнае трэцяе звароценьне ў Мінпрацы і сацабароны — па пытаннях пенсійнага забеспячэння
19.10.20120 праглядаў
19 кастрычніка, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Кожнае трэцяе звароцце ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны датычыцца пытанняў пенсійнага забеспячэння. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў міністэрстве.
У студзені-веражні бягучага года асноўнымі пытаннямі, узнятымі ў пісьмовых зваротах грамадзян, былі пытанні пенсійнага забеспячэння (33,3%). У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць зваротаў аб разліку памераў пенсіі вырасла ў 1,8 раза, аб выплаце пенсій - у 1,5 раза.
Па словах спецыялістаў, рост колькасці зваротаў па гэтай тэматыцы звязаны перш за ўсё з устанаўленнем узроставых даплат людзям старэйшым за 75 гадоў з 1 студзеня гэтага года, а таксама з пераразлікамі пенсій і выплат да іх (з 1 лютага, 1 мая, 1 жніўня праведзены пераразлікі працоўных пенсій з улікам росту сярэдняй заработнай платы работнікаў, з гэтых жа дат з улікам росту бюджэту пражыткавага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва былі пералічаны надбаўкі, павышэнні і даплаты, устаноўленыя да пенсій асобных катэгорый пенсіянераў).
Пры гэтым паменшылася колькасць пісьмовых зваротаў за тлумачэннем пенсійнага заканадаўства, аб праве на пенсію (у тым ліку датэрміновую), прапаноў па ўнясенні змяненняў у нарматыўныя прававыя акты па пытаннях пенсійнага забеспячэння.
У параўнанні са студзенем-вераснем 2011 года вырасла колькасць пісьмовых зваротаў па пытаннях працоўнага заканадаўства - на 7,1%. У міністэрстве адзначылі, што на 25,6% знізілася колькасць зваротаў па пытанні прадастаўлення гарантый, кампенсацый і льгот. Дарэчы, гэтая тэматыка лідзіравала ў 2010-2011 гадах. Знізілася і колькасць зваротаў аб аказанні матэрыяльнай дапамогі. А колькасць пісьмовых зваротаў па пытаннях прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі (ГАСД) вырасла. Гэта звязана са ўступленнем у сілу з 1 красавіка гэтага года заканадаўчага акта, якім былі ўведзены новыя віды ГАСД, - за тлумачэннем асобных пытанняў прадастаўлення такой падтрымкі пераважна і звярталіся заяўнікі.
У цэлым у студзені-верасьні 2012 года ў Мінпрацы і сацабароны паступіла 3470 зваротаў грамадзян, у тым ліку 2071 – пісьмовых, 1019 – электронных і 380 – вусных. У параўнаньні з аналагічным пэрыядам 2011 года колькасьць зваротаў вырасла на 16,7%, пры гэтым пісьмовых зваротаў стала менш на 11,6%, вусных – на 6,4%, а колькасьць электронных зваротаў павялічылася ў 4,5 раза. Правам накіраваць электронны зварот часцей за іншых карыстаюцца кіраўнікі і спэцыялісты (24,8%), сем’і, якія выхоўваюць дзяцей, – 11,2%, рабочыя – 6,8%, атрымальнікі пэнсіі па ўзросьце – 6,6%, інваліды – 6,3%, пэдагагічныя і мэдычныя работнікі – 2,7% і 3% адпаведна.
Найбольшая колькасьць зваротаў традыцыйна паступае ад менчукоў.
БЕЛТА