І мы ўсе разумеем, што гэта заслуга работнікаў КУВП «Бароўка»

У прыватнасці, рабочых па добраўпарадкаванні можна бачыць як на галоўных вуліцах, так і на ўскраіне горада, у сельскіх населеных пунктах.

Вось, напрыклад, нядаўна ўдалося заспець Паўла Шынкевіча, Віталя Вашкевіча і Аляксандра Арлова, а таксама кіроўцу Віталя Ляха ў вёсцы Забор'е. Мужчыны праводзілі замену агароджы на мясцовых могілках. Адначасова і добраўпарадкоўвалі святое месца: высякалі кусты, прыбіралі тэрыторыю.

Сёння мужчыны працуюць тут, а заўтра іх можна сустрэць на гарадскіх вуліцах, дзе яны праводзяць ямачны рамонт, абнаўляюць дарожную разметку, выконваюць іншую працу.

Работники з гонарам адзначаюць, што ім прыемна бачыць вынік сваёй працы на вуліцах горада і вёсак, бо наш край становіцца чысцейшым і прыгажэйшым дзякуючы іх намаганням.