Аналітыкі выявілі новы фэйкавы дамен, які імітуе афіцыйны сайт Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі.
Гэты рэсурс выкарыстоўваецца махлярскім call-цэнтрам і маскіруецца пад дзяржаўны сайт. Кожны дзень беларусы "дэкларуюць" праз яго сотні тысяч рублёў на карысць аферыстаў, аддаючы свае зберажэнні. На старонцы размешчаны фота псеўдасупрацоўнікаў, імёны якіх сугучныя з сапраўднымі — усё дзеля таго, каб выклікаць давер. Сайт ужываецца для вішынгу: ахвяру "заводзяць" на старонку, паказваюць " службовых асоб", "дакументы" і іншыя дэталі, каб пераканаць унесці грошы.Сапраўдны сайт Камітэта дзяржаўнага кантролю даступны па афіцыйнай спасылцы: https://kgk.gov.by/ru
Фэйкавы дамен ужо накіраваны на блакіроўку.