5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі зафіксаваў хакерскую атаку на інфармацыйныя рэсурсы нацыянальных мабільных аператараў МТС і Velcom у выглядзе ананімных SMS-рассылак на тэлефоны абанентаў, паведамілі БЕЛТА ў Цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ. "У прыватнасці, каля тысячы абанентаў мабільнай сувязі ў Беларусі атрымалі паведамленні аб тым, што, нібыта, з 8 студзеня 2013 года курс долара ЗША будзе складаць Br14 340, курс еўра - Br18 116. У якасці першакрыніцы інфармацыі шляхам падмены адраса рэальнага адпраўніка паказаны тэлефон, які належыць Нацыянальнаму Банку Рэспублікі Беларусь", - растлумачылі ў КДБ. Папярэдне ўстаноўлена, што рассылкі ажыццяўляліся праз сервер, які знаходзіцца на тэрыторыі Індыі. "Аб прыналежнасці зламыснікаў да замежнай дзяржавы сведчыць іх некампетэнтнасць, паколькі ў паведамленнях паказаны сумы ў нацыянальнай валюце, якія ў Беларусі не знаходзяцца ў звароце (Br18116)", - таксама адзначылі ў КДБ. Упраўленне бяспекі ў сферы інфармацыйных тэхналогій КДБ праводзіць разбіральніцтва, устанаўліваюцца асобы, датычныя да гэтай правакацыі.-0-

БЕЛТА