21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі вывучыць сітуацыю з якасцю абслугоўвання грамадзян у паліклініках краіны. З гэтай мэтай 22 красавіка ў камітэце з 10.00 да 13.00 пройдзе прамая тэлефонная лінія, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе КДК. Па тэлефоне (017) 328-69-40 жыхары Беларусі могуць паведаміць спецыялістам Камітэта дзяржкантролю інфармацыю аб парушэннях, фактах некампетэнтнасці і бюракратызму з боку супрацоўнікаў паліклінік. Пытанні могуць датычыцца медыцынскай дапамогі, медыцынскай этыкі, працы паліклінік. У грамадзян таксама ёсць магчымасць абазначыць праблемы, якія, на іх думку, перашкаджаюць паляпшэнню якасці абслугоўвання насельніцтва ў паліклініках. У Камітэце дзяржкантролю запэўнілі, што будзе вывучана кожная інфармацыя, атрыманая ад грамадзян падчас прамой лініі.-0-

БЕЛТА