11 лютага, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Аляксандр Якабсон не выключае, што ў хуткім часе абмежаванне на імпарт філе прэснаводных рыб можа быць знята. Пра гэта ён заявіў сёння, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА. "Калі рыба, якая пастаўляецца па імпарце, карыстаецца попытам у дзясяткі разоў больш, чым прапанаваная наўзамен, то варта задумацца, ці патрэбныя абмежаванні. Бар'еры - непераканаўчая практыка", - лічыць кіраўнік кантрольнага ведамства. У КДК лічаць, што па выніках першага квартала міждзяржаўнай камісіі неабходна прааналізаваць сітуацыю і, магчыма, вярнуць на прылаўкі тыляпію і пангасіуса. Дзяржкантроль таксама накіраваў ураду аналітычны матэрыял і сфармуляваў прапановы па пашырэнні асартыменту прадукцыі з айчыннай рыбы. Разам з тым Аляксандр Якабсон падкрэсліў, што КДК мае намер і далей праводзіць аналіз знешнеэканамічнай дзейнасці, выяўляць выпадкі неапраўданага імпарту. Як паведамлялася БЕЛТА, з пачатку бягучага года рашэннем міждзяржаўнай камісіі па вызначэнні імпарцёраў прэснаводнай рыбы і прадуктаў перапрацоўкі рыбы і морапрадуктаў у Беларусі быў часова забаронены ўвоз філе пангасіуса і тыляпіі, якія адносяцца да прэснаводнай рыбы.-0-

БЕЛТА