23 мая, Сянно /Дыяна Курыло - БЕЛТА/. Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі працягне працу па аптымізацыі праверак. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, старшыня КДК Аляксандр Якабсон.
У Пасланні беларускаму народу і парламенту кіраўнік дзяржавы даручыў ураду, Адміністрацыі Прэзідэнта і КДК у першым паўгоддзі выпрацаваць дадатковыя меры па аптымізацыі кантрольна-праверачнай дзейнасці ў краіне. На працягу апошніх гадоў КДК кардынальна змяніў падыходы да праверачнай дзейнасці: яна стала насіць папераджальны характар. Колькасць праверак скарачаецца. Прыярытэтам сталі пытанні эканамічнай бяспекі, і, як лічыць Аляксандр Якабсон, ведамства ў гэтым прасунулася.
Разам з тым сістэма кантролю патрабуе ўдасканалення, і КДК будзе ёю займацца і надалей. "Трэба сыходзіць ад дробных тэм і займацца сур'ёзнымі праблемамі. Бачыць праблемы на далёкіх подступах, а не толькі тыя, што ляжаць на паверхні", - так старшыня КДК ахарактарызаваў сучасную задачу аналітыкаў і спецыялістаў, якія займаюцца кантрольнай дзейнасцю.-0-
БЕЛТА
КДК працягне аптымізацыю праверак - А.Якабсон
23.5.20120 праглядаў