28 кастрычніка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Парушэнні заканадаўства выяўлены ва ўсіх 67 гандлёвых аб'ектах рэгіёна, правераных у трэцім квартале, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў КДК Віцебскай вобласці. Супрацоўнікі КДК вобласці правялі кантрольныя мерапрыемствы, а таксама маніторынг стану спажывецкага рынку і пазапланавыя тэматычныя аператыўныя праверкі па пытаннях выканання суб'ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці правілаў гандлю і гандлёва-вытворчай дзейнасці, абслугоўвання сельскага насельніцтва гандлёвымі арганізацыямі спажывецкай кааперацыі, выканання санітарных патрабаванняў. У трэцім квартале ва ўсіх 67 правераных гандлёвых аб'ектах устаноўлены парушэнні заканадаўства пры абслугоўванні спажыўцоў. На 65,7% аб'ектах не выконваліся патрабаванні да якасці тавараў, што рэалізуюцца, забракавана тавараў на суму Br2,9 млн. На 61,2% гандлёвых аб'ектах парушаліся санітарныя нормы і правілы пры захоўванні і рэалізацыі харчовых тавараў, на 38,8% - пакупнікам не была прадастаўлена неабходная інфармацыя аб таварах, на 58,2% аб'ектах адсутнічалі тавары, прадугледжаныя асартыментнымі пералікамі, у кожнай дзясятай праверанай гандлёвай кропцы парушаўся парадак адпуску тавараў і разлікаў з пакупнікамі, таксама выяўлены выпадкі невыканання метралагічных нормаў і правілаў. Па выніках праверак гандлёвай дзейнасці да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 108 правапарушальнікаў з накладаннем штрафаў на суму Br12,9 млн., да дысцыплінарнай адказнасці - 76 чалавек, у тым ліку 3 звольнены. -0-

БЕЛТА