3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камітэт дзяржаўнага кантролю праверыць усе рэгіёны Беларусі на выкананне нарматываў дзяржаўных сацыяльных стандартаў. Пра гэта далажыў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку 3 жніўня старшыня КДК Зенон Ламаць, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт праінфармаваны аб выніках работы Камітэта дзяржкантролю ў першым паўгоддзі па вывучэнні сітуацыі з рэалізацыяй сацыяльных стандартаў. Найбольш дэталёва вывучана сітуацыя па выкананні нарматываў дзяржаўных сацыяльных стандартаў у Віцебскай вобласці. Праверана 6 раёнаў і 4 гарады абласнога падпарадкавання: агулам з 28 адміністрацыйных адзінак Віцебшчыны праверкай ахоплена 10. Пры гэтым устаноўлена, што ў 2009 годзе па Віцебскай вобласці з 56 нарматываў не забяспечана ў поўным аб'ёме выкананне 7. Вынікі праверкі плануецца разгледзець на пашыраным пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама з удзелам прадстаўнікоў Камітэта дзяржкантролю. Як падкрэсліў Зенон Ламаць, такая работа будзе праведзена ва ўсіх рэгіёнах краіны.-0-

БЕЛТА