21 лютага, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Камітэт дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці выявіў факты парушэнняў пры ўнясенні мінеральных угнаенняў у сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці, паведаміў сёння на пасяджэнні калегіі КДК начальнік упраўлення кантролю аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў КДК вобласці Мікалай Хацкевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА. У выніку праверак райаграсэрвісаў і ААТ "Віцебскі аблаграсэрвіс" спецыялісты кантрольнага ведамства ўстанавілі, што на частцы пасяўных плошчаў мінеральныя ўгнаенні былі ўнесены несбалансавана па элементах харчавання, у планы ўнясення угнаенняў не ўносіліся карэкціроўкі з улікам змены пасяўных плошчаў сельгаскультур. Так, несбалансаванае ўнясенне мінеральных угнаенняў па элементах харчавання і ўнясенне іх у неадпаведнасці з планам прымянення не дазволіла ААТ "Расонскі райаграсэрвіс" атрымаць сярэднюю разліковую ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых ні ў 2010-м, ні ў 2011 годзе. Фактычная ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых у 2010 годзе склала толькі 11,9 ц/га, што ў 2,5 раза ніжэй за разліковую, у 2011 годзе - 19,4 ц/га, або ніжэй за разліковую ў 1,8 раза. Праведзеныя праверкі і вынікі маніторынгу паказваюць, што з-за недастатковага кантролю з боку аблсельгаспрода і райсельгаспродаў за пытаннямі выканання сельгасарганізацыямі тэхналагічных патрабаванняў па нормах унясення мінеральных угнаенняў пад культуры дапускаюцца сур'ёзныя парушэнні ў частцы выканання навукова абгрунтаваных доз унясення мінеральных угнаенняў, што непасрэдна ўплывае на ўраджайнасць культур, падкрэсліў Мікалай Хацкевіч. Па дадзеных абследавання глеб, праведзенага Віцебскай абласной праектна-вышукальніцкай станцыяй хімізацыі сельскай гаспадаркі, пад азімыя культуры ўраджаю 2012 года сельгасарганізацыямі вобласці не ўнесена ў глебу звыш 16 тыс. т дзеючага рэчыва угнаенняў, або 26% патрэбы. Па стане на 16 лютага бягучага года забяспечанасць гаспадарак вобласці мінеральнымі ўгнаеннямі пад яравую сяўбу складае 22% ад патрэбы. У цэлым гаспадаркам неабходна 250,3 тыс. т угнаенняў. КДК вобласці мае намер працягнуць маніторынг рэалізацыі мер па павышэнні ўрадлівасці глеб і мэтавым выкарыстанні бюджэтных сродкаў.-0-

БЕЛТА