КДК Віцебскай вобласці выявіў нізкую наведвальнасць дзяцей у палове правераных гурткоў
14.2.20120 праглядаў
14 лютага, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Камітэт дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці выявіў нізкую наведвальнасць у палове правераных гурткоў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў кантрольным ведамстве.
КДК вобласці правёў маніторынг сямі ўстаноў дадатковай адукацыі па якасці прадастаўлення паслуг сістэмай дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, уключаючы пяць устаноў у Віцебску і па адной у раённых цэнтрах дзяцей і моладзі ў Лёзненскім і Бешанковіцкім раёнах.
Як адзначылі ў КДК, у цэлым установы дадатковай адукацыі выконваюць функцыю заняткаў па вольным часе дзяцей. Аднак адсутнасць тыпавых штатных раскладаў і нарматываў дазваляе ўтрымліваць значны штат кіраўнікоў, фарміраваць розную структуру ўстаноў для выканання адной і той жа функцыі, уводзіць у штатнае расклад пасады метадыстаў, незалежна ад нагрузкі, пасады загадчыкаў аддзеламі – пры адсутнасці ў аддзелах спецыялістаў. У ходзе маніторынгу ўстаноўлены факты фармальнага стварэння гурткоў, выкарыстання ў рабоце не зацверджаных праграм і правядзенне заняткаў пры адсутнасці праграм, а таксама неадпаведнасць праводзімых заняткаў праграмам. Адзначаны выпадкі складання раскладаў заняткаў па чатыры разы на тыдзень, уключаючы трохгадзінны занятак у суботу, што прымальна для выкладчыка і складана для дзяцей.
Так, у гуртку краязнаўства "Мая малая Радзіма" дзяржаўнага палаца творчасці дзяцей і моладзі Чыгуначнага раёна Віцебска, які працаваў на базе дома культуры "Крыніца", заняткі не праводзіліся. На думку спецыялістаў КДК, група ўкамплектавана фармальна, а замест гуртковых заняткаў кіраўнік чатыры разы на тыдзень па чатыры гадзіны прыглядаў за дзецьмі, якія самастойна займаюцца на трэнажорах. На занятках гуртка "Спартыўныя гульні" цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Кастрычніцкага раёна Віцебска, які праводзіўся на базе СШ №6 выкладчыкам фізкультуры гэтай жа навучальнай установы, падчас маніторынгу знаходзіліся 4 з 12 залічаных школьнікаў. Сам кіраўнік гуртка ў гэты час у спартыўнай зале адсутнічаў, а дзеці былі пакінуты самі сабе. Пры паўторным наведванні праз два дні занятак наогул не праводзіўся. Спортзал быў адкрыты, выкладчыка зноў не было. Пакуль яго шукалі з дапамогай адміністрацыі школы, ён сабраў па школе 15 вучняў у школьнай форме, якіх спрабаваў выдаць за гурткоўцаў.
Маніторынг раённых устаноў выявіў некалькі выпадкаў складання раскладаў заняткаў для забеспячэння нагрузкі кіраўнікам гурткоў, без уліку рэальнай магчымасці дзяцей наведваць гэтыя гурткі. Спецыялісты таксама адзначылі нізкую аснашчанасць гурткоў тэхнічнай творчасці абсталяваннем. Па дадзеных КДК, толькі 24 групы (192 навучэнцы), або 21,1% ад агульнай колькасці груп, займаюцца ў гуртках, аснашчаных станкамі (такарнымі, фрэзернымі). У ходзе маніторынгу таксама выяўлены недахоп у гуртках вучэбна-праграмнай дакументацыі. -0-
БЕЛТА