У рамках работы інфармацыйна-прапагандысцкай групы з калектывам сустрэліся намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама Мікалай Латышаў і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Алена Прусская.
- У мяне да вас просьба: калі будзеце прымаць рашэнне аб тым, за каго галасаваць, зыходзьце, перш за ўсё, з уласных інтарэсаў, а не чыіх-небудзь парад, падказак і меркаванняў. Зыходзьце з таго, што добрага рашэнне дасць для вас, вашых бацькоў і дзяцей, - звярнуўся да прысутных М.Латышаў.
Алена Прусская завастрыла ўвагу на асноўных момантах электаральнай кампаніі, расказала аб асаблівасцях яе правядзення ў нашым раёне.
Таксама Мікалай Віктаравіч спыніўся на выніках развіцця Лепельскага раёна ў 2024 годзе і перспектывах будаўніцтва і добраўпарадкавання на 2025 год.
Работнікі прадпрыемства задалі пытанні, якія іх цікавяць, на якія атрымалі кампетэнтныя адказы.
Ход электаральнай кампаніі абмеркавалі сёння ў прыватным гандлёвым унітарным прадпрыемстве «Гатэльны двор»
23.1.20250 праглядаў