Добрае надвор'е – не нагода расслабляцца на дарозе!
У рэспубліцы ўсталявалася ў асноўным яснае надвор'е. Дзённыя тэмпературы з невялікім мінусам змяняюцца начнымі замаразкамі ў асобных раёнах да -13°C. Месцамі магчымы ападкі і слабы туман, утварэнне галалёдзіцы.
Напамінаем: з 1 снежня па 1 сакавіка рух на аўтамабілі, не абсталяваным зімовымі шынамі, забаронены!
Трэба выбіраць стрыманы тып кіравання, пазбягаць рэзкіх паскарэнняў, тармажэнняў і перабудоў. Абгон - адзін з найбольш небяспечных манеўраў, які патрабуе максімальнай канцэнтрацыі нават на чыстым і сухім пакрыцці пры добрай бачнасці. У тумане і падчас ападкаў ад яго лепш зусім адмовірыцца.
Пешаходам варта абавязкова пазначаць сябе ў цемры святлоадбівальнымі элементамі, якія павінны быць бачныя кіроўцам. Выконваць правілы дарожнага руху, пераходзіць дарогу выключна ў дазволеных месцах, загадзя пераканаўшыся, што ўсе аўтамабілі паспяваюць спыніцца.