Менавіта так вызначаў культуру вядомы мастак і мысліцель Мікалай Рэрых.
Колькі яшчэ эпітэтаў і прыгожых слоў заслугоўваюць людзі, якія робяць наша жыццё узвышаным, духоўна напоўненым, расфарбоўваюць будні яркімі радаснымі фарбамі? Напярэдадні прафесійнага свята яны гучалі са сцэны Віцебскага каледжа культуры і мастацтваў, дзе ўшаноўвалі лепшых работнікаў.
– Хочацца выказаць удзячнасць людзям, якія беражліва захоўваюць і прымнажаюць спадчыну нашай краіны. Культура з'яўляецца асновай захавання самабытнасці народа. Віцебшчына ўнесла велізарны ўклад у сусветную культуру. Мы ганарымся вялікімі майстрамі, якія яшчэ ў эпоху Ефрасінні Полацкай пакінулі роспісы на сценах Спаса-Праабражэнскага храма, мастакамі Юрыем Пэнам, Маркам Шагалам, Казімірам Малевічам, іншымі дзеячамі мастацтваў, якія праславілі нашу зямлю, – адзначыў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў.
Гаворачы аб сённяшнім дні, кіраўнік дэпутацкага корпуса вобласці падкрэсліў, што Віцебшчыну ведаюць як радзіму многіх фестываляў, у тым ліку міжнародных і рэспубліканскіх. Наш «Славянскі базар у Віцебску» стаў ужо сусветным здабыткам.
Традыцыйна ў рамках святкавання Дня работнікаў культуры падводзяцца вынікі працы ўсіх устаноў вобласці. Сёлета ўладальнікамі прэмій аблвыканкама і ганаровых званняў лепшых у сваёй сферы сталі: артыст абласной філармоні
Шэраг устаноў і работнікаў узнагароджаны падзякамі старшынь аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў, адзначаны профільным міністэрствам і абласным упраўленнем культуры.
Не забыты і ветэраны галіны, да якіх былі звернуты самыя цёплыя словы і прысвечаны канцэртныя нумары.