У эпоху лічбавых тэхналогій кібермахлярства стала адной з найбольш распаўсюджаных і небяспечных формаў злачыннасці. З кожным годам зламыснікі выкарыстоўваюць усё больш вытанчаныя метады для атрымання асабістых даных, грошай і іншых каштоўнасцей. Важна ведаць аб існуючых пагрозах і спосабах абароны, каб мінімізаваць рызыкі стаць ахвярай кіберзлачынцаў.

Кібермахлярства – злачынныя дзеянні, накіраваныя на падман або злоўжыванне даверам з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій. Зламыснікі выкарыстоўваюць інтэрнэт, электронную пошту, сацыяльныя сеткі і іншыя лічбавыя платформы для дасягнення сваіх мэтаў. Асноўныя віды кібермахлярства: - фішынг – спроба атрымаць канфідэнцыйную інфармацыю (лагіны, паролі, нумары крэдытных картак) праз падробленыя сайты або электронныя лісты, якія маскіруюцца пад афіцыйныя рэсурсы. - махлярства з выкарыстаннем банкаўскіх картак. Зламыснікі выкарыстоўваюць скімінгавыя прылады, фішынгавыя сайты або сацыяльную інжынерыю для крадзяжу даных і наступнага несанкцыянаванага спісання сродкаў. - вымагальніцтва і шантаж. Распаўсюджванне шкоднасных праграм (вымагальнікаў), якія блакуюць доступ да файлаў або прылад і патрабуюць выкуп за іх разблакіроўку. - махлярства ў сацыяльных сетках. Стварэнне фальшывых акаўнтаў, распаўсюджванне ілжывай інфармацыі або фішынгавых спасылак для атрымання асабістых даных. Інтэрнэт-казіно і інвестыцыйныя схемы, абяцанні хуткіх прыбыткаў, якія завабліваюць карыстальнікаў укладваць грошы. Як абараніць сябе ад кібермахлярства? Будзьце ўважлівыя да электронных лістоў і паведамленняў. Не адкрывайце падазроныя лісты і не пераходзьце па спасылках з невядомых крыніц. Выкарыстоўвайце складаныя паролі і двухфакторную аўтэнтыфікацыю. Гэта ўскладніць зламыснікам доступ да вашых акаўнтаў. Абнаўляйце праграмнае забеспячэнне. Рэгулярныя абнаўленні закрываюць уразлівасці. Не раскрывайце асабістыя даныя. Асабліва ў сацыяльных сетках і на сумнеўных сайтах. Правайце сайты перад уводам даных. Звярніце ўвагу на URL і наяўнасць абароненага злучэння (https://). Усталюйце антывіруснае праграмнае забеспячэнне. Яно дапаможа выявіць і заблакаваць шкоднасныя праграмы. Кібермахлярства – сур'ёзная пагроза сучаснага лічбавага свету. Асведамленасць і выкананне элементарных правілаў бяспекі дапамогуць абараніць асабістыя даныя і грашовыя сродкі.