У МУС папярэджваюць: рассылка ў мэсэнджары з просьбай падтрымаць у дабрачынным конкурсе дзіцячага малюнка Янькову Машаньку змяшчае спасылку на шкодны сайт.

Пры пераходзе на сайт, пасля націскання кнопкі «Прагаласаваць» вам будзе прапанавана пацвердзіць ваш выбар праз Telegram, што прывядзе да крадзяжу акаўнта. У распараджэнні зламыснікаў апынецца ўся ваша інфармацыя, якая захоўваецца ў мэсэнджары, уключаючы перапіскі, фота і кантакты.