Маляўнічыя краявіды азёрнай Лепельшчыны. Здаецца, што тут спрадвеку было так жа ціха, спакойна і прыгожа, як цяпер. Аднак гэтая зямля і сёння памятае крывавыя гады акупацыі, напоўненыя страхам, жахам і болем.
У спісах спаленых у Лепельскім раёне — 50 вёсак. Яшчэ па 30 населеных пунктах у межах расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа вядзецца навукова-даследчая пошукавая праца.
Жахлівыя старонкі гісторыі: Кісцялёўцаў замкнулі ў гумне. А самі акупанты разам з паліцаямі сталі рабаваць і падпальваць іх дамы. Калі замест вёскі застаўся адзін попел, вяскоўцаў прыгналі назад. Тыя ўсцешыліся… Ужо не спаленым хатам, а выкапанай паліцаямі ў цэнтры вёскі велізарнай яме. Людзей сталі расстрэльваць проста на краі магілы.
Кісцялёва больш няма і ніколі не будзе. Цяпер гэта вёска-помнік. Як напамін усім нам: такое ніколі больш не павінна паўтарыцца на беларускай зямлі.
Кісцелева знаходзіцца прыкладна за 30 кіламетраў ад Лепеля. Дакладней, знаходзілася. Сястра Хатыні так і не была адноўлена пасля вайны.
25.3.20250 праглядаў