2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк будзе прэзентаваны на 3-й выстаўцы ЭКСПО "Кітай-Еўразія", якая праходзіць з 1 па 5 верасня ў кітайскім Урумчы. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў аддзеле сувязяў з грамадскасцю Міністэрства эканомікі.

Пашыраная прэзентацыя праекта пройдзе падчас дадзенай выстаўкі 4 верасня. Акрамя таго, экспазіцыя Беларусі будзе прадстаўлена на ЭКСПО "Кітай-Еўразія" БелГПП, пасольствам Беларусі ў Кітаі, СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка", РУП "МТЗ", кампаніяй "Белнафтахім Шанхай Трэйдзінг", а таксама кітайскімі партнёрамі - САМСЕ, Yili Yongcheng Agriculture Equipment Мake Group.

Удзел у выстаўцы прыме міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снопкоў. Ён узначальвае беларускую дэлегацыю, у склад якой уключаны прадстаўнікі Мінэканомікі, Міністэрства інфармацыі, пасольства Беларусі ў Кітаі, БелГПП, СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка".

Мікалай Снопкоў наведае найважнейшыя мерапрыемствы выстаўкі, сярод якіх форум па кітайска-еўразійскім эканамічным развіцці і супрацоўніцтве, форум прадпрымальнікаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, а таксама выступіць з дакладам на прэзентацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка.-0-

 

 

Навіны Беларусі (БЕЛТА)