Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін прымае ўдзел у дзелавой сустрэчы з дэлегацыяй кітайскай кампаніі "Шаньдун Лісэнтэ Агратэхнолоджы" у Оршы.

Прадстаўнікі кампаніі зацікаўлены ў рэалізацыі некалькіх сумесных з Віцебскім рэгіёнам інвестпраектаў па вырошчванні цяплічных раслін.

Яны плануюць наведаць шэраг раёнаў і прадпрыемстваў, каб вывучыць вопыт працы беларускіх калег і вызначыць аптымальныя пляцоўкі для будаўніцтва цяплічных комплексаў.

vitebsk-region.gov.by