Найлепшыя партыі з опер і аперэт прагучаць на адкрыцці XXIX канцэртнага сезона ў Віцебскай абласной філармоніі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.
Найлепшыя партыі з опер і аперэт прагучаць на адкрыцці XXIX канцэртнага сезона ў Віцебскай абласной філармоніі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.
Традыцыйна ў Міжнародны дзень музыкі прыхільнікаў класікі запрашаюць на адкрыццё сезона з сімфанічным аркестрам пад кіраўніцтвам Уладзіміра Беляўскага. Слухачоў закружаць бліскучы "Паланэз" і "Вальс" з оперы "Яўгеній Анегін" Пятра Чайкоўскага. У "Рускім танцы" з легендарнага "Лебядзінага возера" аголіць душу скрыпкі, саліст сімфанічнага аркестра філармоніі Уладзіслаў Міцёнка.
Новую праграму з аркестрам падрыхтавалі найлепшыя галасы Віцебска - Аксана Новікава, Сяргей Белавусаў і Алена Гракова. У лёгкім жанры венскай аперэты прагучаць сольныя і дуэтныя нумары з музычных спектакляў Франца Легара і Імрэ Кальмана. Таксама праграма парадуе куплетамі Нінон ("Карамболіна") з "Фіялкі Манмартра", арыяй і дуэтам Сільвы і Эдвіна з "Каралевы чардаша" Кальмана, "Песняй Джудзіты" Легара і шэрагам іншых папулярных твораў.
У цэлым кастрычніцкая афіша філармоніі ўключае 10 праграм. Гэта і мюзікл для дзяцей, і канцэрт джазавай музыкі, і вакальны вечар да Дня маці, і канцэрт арганнай музыкі, і многае іншае.