8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі ландшафтны заказнік "Ельня" стварае клюквенную аграсядзібу. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар заказніка Іван Борок.
8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі ландшафтны заказнік "Ельня" стварае клюквенную аграсядзібу. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар заказніка Іван Борок.
Аграсядзіба стане адначасова і месцам размяшчэння гасцей, і міні-цэхам па перапрацоўцы клюквы. "Магчыма, атрымаецца наладзіць выпуск напояў з клюквы ў невялікай упакоўцы", - адзначыў Іван Борок. Тут жа плануецца нарыхтоўваць лекавыя расліны. Дастаўляць турыстаў з аграсядзібы ў заказнік "Ельня" будуць на конях. Мяркуецца, што першых гасцей сядзіба можа прыняць у 2015 годзе.
Таксама ў планах - працягнуць стварэнне ўмоў для наведвання экалагічнай сцежкі "Азеравкі" людзьмі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Магчыма, гэтая сцежка стане кальцавой. "У будучыні ў "Ельні" можа з'явіцца новая экалагічная сцежка, якая будзе праходзіць ужо па іншых біятопах і прывядзе турыстаў да візітнай карткі заказніка - возера Курганістага", - сказаў Іван Борок.
У 2015 годзе працягнуцца навуковыя работы па вывучэнні гідралагічнага рэжыму заказніка, пройдуць арніталагічныя, энтамалагічныя, батанічныя даследаванні. Ёсць папярэдняя дамоўленасць, што на працягу бліжэйшых пяці гадоў адна з буйных прыватных кампаній будзе штогод выдзяляць на гэтыя мэты па $100 тыс.
Што тычыцца туруслуг, якія з'явяцца ў гэтым годзе, то гэтай зімой гасцям заказніка прапануюць прагуляцца па слядах ваўка, лася, зайца. Як растлумачыў Іван Борок, у некаторых краінах адсочванне дзікіх жывёл ужо стала папулярным турпрадуктам.
Рэспубліканскі ландшафтны заказнік "Ельня" ўтвораны ў 1968 годзе, размешчаны ў межах Міёрскага і Шаркаўшчынскага раёнаў Віцебскай вобласці. Балотны масіў адыгрывае важную ролю ў захаванні ландшафтнай і біялагічнай разнастайнасці ў глабальным маштабе - з 2002 года заказнік мае статус водна-балотных угоддзяў міжнароднага значэння (Рамсарская канвенцыя).
Акрамя беларускіх турыстаў "Ельню" ў гэтым годзе наведалі госці з Новай Зеландыі, Аўстраліі, Кубы, ЗША, Германіі, Аўстрыі, Польшчы, Швецыі, Нарвегіі, Італіі і іншых краін.-0-
Навіны Беларусі (БЕЛТА)